Адам Плуг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Творчасьць: Гайнрых
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 38:
У [[1857]] ажаніўся зь Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Віньніцы. У [[1859]] пераехаў у [[Жытомір]]. Разам з жонкай заснаваў там мужчынскую гімназію з пансыёнам і быў яе кіраўніком. У [[1861]] улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асьветніцкую ўстанову. У [[1862]] жонка Людвіка была арыштаваная за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях і зьняволеная ў [[Оўруч]]ы. У [[1864]]—[[1866]] Антон Пяткевіч знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у [[Кіеў|Кіеве]]. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства, займаўся гувэрнэрскай практыкай. У [[1868]] аўдавеў.
 
У сьнежні [[1874]] прыняў прапанову выдаўца С. Левенталя і пераехаў у [[Варшава|Варшаву]]. У [[1875]]—[[1879]] быў сурэдактарам, а ў [[1879]]-[[1890]] — рэдактарам часопісу «[[Kłosy]]» («Каласы») і аўтарам шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь. Пасьля спыненьня выхаду часопісу ў [[1891]]—[[1903]] — галоўны рэдактар Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej («Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыкляпэдыі»), адначасова зьяўляўся літаратурным рэдактарам часопісу «Wędrowiec» («Вандроўнік», [[1894]]-[[1899]]), уваходзіў у склад рэдакцыі газэты «[[Варшаўскі Кур'ер (штодзёньнік)|Kurier Warszawski]]» («Варшаўскі кур’ер», 1899—1903).
 
Адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-асьветніцкага гуртка. Быў сябрам многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў.