Флейта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: new:बाँसुरी
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне з ru, en, uk
Радок 1:
[[Файл:Fluiers.jpg|міні|180пкс|Флейты]]
'''Фле́йта''' ({{мова-de|Flöte}}) — агульная назва для шэрагу [[музычны інструмэнт|інструмэнтаў]] з групы драўляных духавых. У адрозьненьні ад іншых духавых інструмэнтаў, у флейты [[гук]]і ўтвараюцца ў выніку расьсячэньня плыні паветра аб грань, замест выкарыстаньня язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафэсійнай музыцы разнавіднасьць флейтаў — [[папярочная флейта|папярочную флейту]]. Флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны [[сьвісток]], які зьявіўся яшчэ ў старажытных народаў, і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструмэнтам, а цацкай альбо прыстасаваньнем для выкананьня рэлігійных магічных абрадаў, як напрыклад, у [[індзейцы|індзейцаў]] [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай]] і [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]], якія выгатаўлялі сьвісткі з [[гліна|гліны]], косткаў і [[дрэва]].
 
Першыя флейта былі выраблены 35—40 тысячаў гадоў да н. э. й знойдзены ў рэгіёне [[Швабская Альба]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага раньняга пэрыяду прысутнасьці сучаснага чалавека ў [[Эўропа|Эўропе]]<ref>Wilford, John N. (June 24, 2009). [http://www.nytimes.com/2009/06/25/science/25flute.html «Flutes Offer Clues to Stone-Age Music»]. The New York Times</ref>.
 
== Гісторыя разьвіцьця ==
Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, зьяўляецца [[сьвісток]]. Паступова ў сьвістковых люлечках сталі прарэзаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты сьвісток у сьвістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалягічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысячаў гадоў да нашай эры, такім чынам флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў у сьвеце<ref>[http://elementy.ru/news?newsid=431111 «Рядом с древнейшей скульптурой найдены музыкальные инструменты»], Элементы.ру </ref>.
 
Падоўжная флейта была вядомая ў [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]] яшчэ пяць тысяч гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструмэнтам на ўсім [[Блізкі Ўсход|Блізкім Усходзе]]. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулінаў і здольная да [[актава|актаўнага]] перадуваньню, забясьпечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць зьмяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам пераскражаваных пальцаў, закрыцьця адтулінаў напалову, а таксама зьмены кірунку й сілы дыханьня.
 
== Глядзіца таксама ==
* [[Дзі (музычны інструмент)|Дзі]] — [[кітай]]ская папярочная флейта
* [[Ірляндзкая флейта]] — папярочная флейта, выкарыстоўваемая ў [[Ірляндыя|Ірляндыі]]
* [[Кена]] — [[Балівія|балівійская]] падоўжная флейта
* [[Жалейка]] — [[беларусь|беларуская]] падоўжная двуствольная сьвістковая флейта
* [[Пыжатка]] — [[Русь|руская]] падоўжная аднаствольная флейта
* [[Ўістл]] — [[Ірляндыя|ірляндская]] ([[Шатляндыя|шатляндзкая]], [[Ангельшчына|ангельская]]) падоўжная флейта
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Flute}}
* [http://myflute.ru/ Форум флейтыстаў]
* [http://spacenation.info/fleita.html Флейта спосабы сварэньня й гульні]
* [http://lenskij87.narod.ru/ Нотны архіў для флейты]
 
[[Катэгорыя:Музычныя інструмэнты]]