Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, пунктуацыя, дапаўненьне
Радок 95:
 
[[Файл:Budslaufeast.JPG|міні|300px|Падчас сьвята Найсьвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай у 2008 годзе]]
Рымска-Каталіцкая Царква шырока ажыцьцяўляе выдавецкую дзейнасьць. Сёньня ў Беларусі выдаюцца наступныя каталіцкія пэрыядычныя выданьні: часопісы «[[Наша вера]]» (ад [[1995]]; Менск), «[[Дыялог]]» (ад [[1994]]; [[Баранавічы]]), «[[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]» (ад [[1994]]; часопіс Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі), «[[Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай]]» (Менск), «[[Misericordia]]» (Горадня), газэты «[[Слова Жыцця]]» (Горадня), «[[Odkupiciel]]» (Горадня), «[[Каталіцкія навіны]]» (ад [[1995]]; Менск-Магілёў), «[[Голас Душы (газэта)|Голас Душы]]» (Менск), «[[Любите друг друга]]» (Менск). Функцыянуе каталіцкае выдавецтва «[[Pro Christo]]», якое выпускае рэлігійную літаратуру на беларускай мове. [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускае радыё]] па нядзелях трансьлюе імшы на беларускай мове з архікатэдральнага касьцёла імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску, рэспубліканскае тэлебачаньне паказвае сьвяточныя калядныя і велікодныя богаслужэньні з касьцёлаў краіны, у шэрагу выпадкаў забясьпечваецца ўключэньне прамой трансьляцыі фрагмэнтаў сьвяточных богаслужэньняў з Ватыкану. Рымска-Каталіцкая Царква ў Беларусі прыняла ўдзел у правядзеньні [[1 сакавіка]] 2008 прысьвечанага VI Эўрапейскаму Дню студэнта тэлемосту моладзі з 14 краінаў сьвету з удзелам Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI.
 
Штогод ладзяцца шматлікія пілігрымкі, перш за ўсё ў в. [[Будслаў]] [[Мядзельскі раён|Мядзелскага раёну]]. Арганізуецца штогадовы міжканфэсійны фэст духоўнае музыкі «[[Магутны Божа]]» ў Магілёве. У Віцебскай дыяцэзіі ад [[2005]] праводзіцца міжнародны фэст каталіцкага кіно «[[Магніфікат]]», [[17 траўня]] 2008 у [[Віцебск]]у праведзеная IV Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Праблемы мэдычнае этыкі ў сучасным сьвеце».