Міхал Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
 
[[Файл:Michał Vałovič, Artur Zaviša. Міхал Валовіч, Артур Завіша.jpg|міні|Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі]]
Пад уплывам [[Ю. Заліўскі|Ю. Заліўскага]] вырашыў узяўузяць удзел у ягонай ваеннай экспэдыцыі на тэрыторыю колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], каб узьняць там (у адрозьненьні ад папярэдняга) сялянскае паўстаньне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Эўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. З рашэньня Ю. Заліўскага узначаліў слонімска-наваградзкую акругу. 19 сакавіка [[1833]] паўстанцы перайшлі мяжу [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з [[Парэчча]], [[Востраў|Вострава]] і [[Бардашы|Бардашоў]]. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў [[Слонім]]е з тым, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.
 
Але такія дзеяньні ўстрывожылі ўлады. Гарадзенскі губэрнатар [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёў]] даў загад абкружыць атрад над [[Шчара]]й. Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што ''«хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб зьдзейсніць свой намер і вызваліць сялян»''. [[11 чэрвеня]] [[1833]] у Горадні распачаўся судовы працэс. Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, кіраўніка атраду прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз [[чацьвертаваньне]], аднак князь Далгарукаў зьмякчыў прысуд. [[2 жніўня]] [[1833]] Ю. Валовіча павесілі ў Горадні (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў). Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў.