Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Смаленскі павет (неадназначнасьць)}} {{Адміністрацыйная а...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:36, 2 студзеня 2012

Смаленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскаага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Смаленскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Месты: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.

Асноўныя падзеі

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старабудскі і Смаленскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).

У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты смаленскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Крыніцы

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.

Літаратура