Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
паводле ru
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:21, 1 студзеня 2012

«Іронія лёсу, або З лёгкай па́рай!» — савецкі двухсэрыйны мастацкі фільм 1975 году, які аб'ядноўвае элемэнты эксцэнтрычнае кінакамэдыі ды рамантычнае драмы. Кінастужка стала культавым савецкім і пост-савецкім навагоднім фільмам. Упершыню быў паказаны на тэлебачаньні 1 студзеня 1976 году. Аднак ужо 7 лютага фільм паўтарылі па шматлікіх просьбах гледачоў. Фільм узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1977 годзе.

Іронія лёсу, або З лёгкай парай!
Ирония судьбы, или С лёгким паром
Жанр рамантычная камэдыя[d], камэдыйная драма[d], фільм пра каханьне[d], кінакамэдыя[d], трагікамэдыя, мэлядрама[d] і мэлядрама
Рэжысэр Эльдар Разанаў
Сцэнарыст Эміль Брагінскі
Эльдар Разанаў
У ролях Андрэй Мягкоў
Барбара Брыльска
Юры Якаўлеў
Кампазытар Мікаэл Тарывердзіеў
Апэратар Уладзімір Нахабцаў і інш.
Вытворчасьць Сьцяг СССР Масфільм
Распаўсюд Дзяржаўны камітэт па кінэматаграфіі[d], Netflix і Дзяржаўны камітэт СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[d]
Дата выхаду 1975
Працягласьць 184 хвілін
Краіна Сьцяг СССР СССР
Мова расейская
Наступны Іронія лёсу. Працяг[d]
Старонка на IMDb

Гісторыя

П'еса «З лёгкай парай!, або Аднойчы ў навагоднюю ноч…» напісаная ў 1969 годзе й да моманту пастаноўкі фільму з посьпехам ішла ў некалькіх тэатрах па ўсім Савецкім Саюзе. П'еса мае аднолькавы з фільмам сюжэт.