Ігар Войніч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Нарадзіўся ў 1965 г. Па адукацыі — філёляг. Абараніў дысэртацыю па старажытнай літаратуры. Кандыдат філялёгіі. Граў на [[гітара|гітары]], [[бас-гітара|бас-гітары]], клявішных інструмэнтах, а часам сядаў за [[віялянчэль]]. Напісаў музыку некалькіх сумесных зь іншымі ўдзельнікамі гурта песень, што выйшлі на першым CD, а «Песьню Вартавога ратніка» аднаасобна — і музыку, і тэкст. Асноўная роля Войніча ў першым і другім складзе гурта палягала на сачыненьні аранжыровак. Пасьля творчых разыходжаньняў паміж Басаем і Сідаровічам у [[1996]] годзе Войніч прыняў бок Басая. Некалькі наступных год Войніч і Басай, набраўшы ў гурт новых музыкаў, пад назвай «Камэлот» далі некалькі дзясяткаў канцэртаў, нават запісалі на дэма новую праграму выключна зь песень Войніча. Зьезьдзілі з канцэртамі ў [[Польшча|Польшчу]] і [[Данія|Данію]]. Але пасьля таго як у [[2002]] годзе Войнічу не падоўжылі кантракт працы ва ўнівэрсытэце, адной з прычын чаго была гістарычная і, адпаведна, палітычная ангажаванасьць гурта, «Камэлот» канчаткова быў пазбаўлены рэпэтыцыйнай базы на [[філялягічны факультэт БДУ|філялягічным факультэце БДУ]] і перастаў увогуле выступаць.
 
У [[2007]] годзе Сідаровічам разам з Войнічам рабілася спроба аднавіць калектыў. Але апошні ў канцы году, згодна з паведамленьнямі польскай прэсы, выехаў у Польшчу. Працаваў няштатным апэратарам тэлеканалу "Белсат".
 
Ігар Войніч працяглы час выкладаў польскую літаратуру ў БДУ, спевымузыку ій інфарматыку ў [[Беларускі гуманітарны ліцэй|Беларускім гуманітарным ліцэі]].
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Войніч, Ігар}}