Ленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, катэгорыя
Радок 1:
'''Ленск''' (па{{мова-руску ru|Ленск}}, па{{мова-якуцку sah|Мухтуйа}}) — места (з 1963 г.) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Ленскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Насельніцтва 24,6 тыс. чал. (2005), 24500 чал. (2007), 24373 чал. (2010). Разьмешчанае на левым беразе ракі Лена, на Прыленскім плято. Аўтамабільнай дарогай зьвязаны з местам Мірны. Аэрапорт (рэйсы ў Мірны, Якуцк, Іркуцк). Буйны порт на рацэ Лене. Адлегласьць ад Якуцка: наземным шляхам 1438, паветраным 840, водным 1027 км.
 
Заснаванае як паселішча «прамысловых» людзей на месцы тунгускага стойбішча Мухтуй вёска Мухтукуеўская (ад эвенкійскага — вялікая вада). У XVIII ст. была адчыненая ямская паштовая станцыя Мухтуя. Імклівы рост места ў XX ст. зьвязаны з адкрыцьцём і распрацоўкай алмазных радовішчаў у басэйне Вілюя. Сяло Мухтуя (з 1957 г. пасёлак гарадзкога тыпу) быў найбольш блізкім (280 км) ленскім паселішчам да кімбэрлітавай трубкі «Мір» і зрабілася базай для будаўніцтва горада Мірны. У 1956 г. ад Мухтуі да будучага Мірнага пачалася пракладка аўтадарогі, стаў будавацца порт. Статус горада і новае імя Ленск (па рацэ Лена) былі нададзеныя ў 1963 г. Пасьля спусташальнай паводкі ўвесну 2001 г. места амаль поўнасьцю адбудаванае наноў.