Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў (Княжыцы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Касьцёл Сьвятога Мікалая''' ў [[Княжыцы|в. Княжыцы]] — помнік архітэктуры ў стылі [[Віленскае барока|віленскага барока]]. Мураваны касьцёл быў пабудаваны паміж [[1750]]-[[1791]] гг.
 
У [[1681]] годзе тагачасны ўласьнік Княжыцаў [[надворны харунжы]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[Канстанцін Пац]] заснаваў у паселішчы драўляны кляштар [[Ордэн дамініканаў|дамініканаў]] ды перадаў манахам 18 тысячаў [[злоты]]х. Дзякуючы шчодрым ахвяраваньням наступнікаў ([[Крыштоф Пац]], выдаткаваў 15 тыс. злотых у [[1724]] годзе, [[Антон Пац]] — 2 тыс. у [[1750]]<ref>[http://www.library.mogilev.by/kray/Econom/R16P11.html Рэлігійнае жыцьцё ў краі (Магілёўскі раён)] // Сайт Магілёўскае абласное бібліятэкі. Дата доступу: [[15 траўня]] [[2010]]</ref>, Андрэй і Соф’я Крукоўскія — таксама 2 тысячы), зь сярэдзіны [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] да [[1791]] году кляштар перабудавалі ў мураваны.

У [[1780]] годзе ў гонар сьвятога [[Антоні Падуанскі|Антонія Падуанскага]] будынак асьвяціў [[Магілёўскія арцыбіскупы|магілёўскі япіскап]] [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч]]<ref>[http://www.mahilou.org/2009/08/13/mscislau_photo.html Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк — фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1] // [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]] ў Магілёве. Дата доступу: 15 траўня 2010</ref>.
 
Пасьля [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|супроцьрасейскага паўстаньня]] кляштар зачынілі ў [[1832]] годзе, а касьцёл — у [[1863]] годзе падчас [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня Кастуся Каліноўскага]]. У [[1865]] годзе ранейшы [[Каталіцтва|каталіцкі]] касьцёл ператварыўся ў [[Праваслаўе|праваслаўную]] царкву [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]], што прадзейнічала да [[1965]] году.
Радок 7 ⟶ 9:
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
{{Накід}}