Вінцэнт ван Гог: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робот: хорошая статья en:Vincent van Gogh
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Рашэньне стаць мастаком: +нутраная спасылка
Радок 25:
== Рашэньне стаць мастаком ==
[[Файл:Vincent_Willem_van_Gogh_128.jpg|міні|зьлева|''«Сланечнікі»'', натурморт (1888)]]
Ван Гог выяжджае ў [[Брусэль]], дзе вырашае стаць мастаком. У [[1881]] годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у [[Этэн]]. Там ён стварае першыя карціны, якія пазьней стануць шырока вядомымі (напрыклад «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адкідае яго [[Заляцаньне|заляцаньні]], Вінцэнт выяжджае за ёй у [[Амстэрдам]]. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасьля сваркі наконт будучых плянаў, зрывае кантакты з бацькам і пераяжджае ў Гаагу. Там вучыцца маляваньню ў Антоніё Маўвэ. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з г. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэльлю й сяброўкай па жыцьці. Ціск і абурэньне з боку сям’і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе зьяўляюцца першыя карціны напісаныя маслам.
У жніўні 1883 году ван Гог адыходзіць ад Сіен, пакідае Гаагу й накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галяндыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пэйзажы й сцэны з жыцьця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцьця матэрыялаў для маляваньня, што вымушае яго вярнуцца дадому.
Пад канец [[1883]] году згаджаецца з бацькамі й вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да сьмерці бацькі ў [[1885]] годзе. У гэты пэрыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з адчыненай Бібліяй», «Ядучы бульбу».