AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робот: хорошая статья pl:AC/DC
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
}}
 
'''AC/DC''' (скар. ад {{lang-en|alternating current/direct current}} — зьменны/сталы ток) — аўстралійскі рок-гурт, сфармаваны ў [[Сыднэй|Сыднэі]] ([[Аўстралія]]) у лістападзе [[1973]] года выхадцамі зьз [[Шатляндыя|Шатляндыі]], братамі [[Малкалм Янг|Малкалмам]] і [[Ангус Янг|Ангусам]] Янгамі.
 
Разам з такімі гуртамі як [[Led Zeppelin]], [[Scorpions]], [[Black Sabbath]] і [[Judas Priest]] AC/DC часта разглядаюцца як піянэры [[гард-рок]]а і [[гэві-мэтал]]а.<ref>Dale Hoiberg. AC/DC // Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. — 2007.</ref><ref>Dale Hoiberg. Heavy metal // Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. — 2007.</ref> Самі жа музыкі клясыфікавалі сваю музыку як [[рок-н-рол]]<ref>Murray, Engleheart. AC/DC — Bonfire. — 1997.</ref>, таму што ў яе аснове ляжыць [[рытм-энд-блюз]] зьз моцна скажоным гучаньнем рытмічнай і сола-гітар.
 
Калектыў мінуў праз некалькі зьмен складаў, перш чым у [[1975]] годзе быў выдадзены першы альбом групы, [[High Voltage]]. Склад групы заставаўся нязьменным, пакуль бас-гітарыст [[Марк Эванз]] не быў замешчаны [[Кліф Уільямс|Кліфам Уільямсам]] у [[1977]] годзе. [[19 лютага]] [[1980]] года ад моцнага алькагольнага ап'яненьня памёр вакаліст і аўтар песень калектыва [[Бон Скот]]. Група мела ўсе шанцы распасьціся, але неўзабаве замена Скоту была знойдзеная, у асобе былога вакаліста гурту [[Geordie]] [[Браян Джонсак|Браяна Джонсана]]. У гэтым жа годзе група запісала свой самы прадаваемы альбом, [[Back in Black]].