Адам Плуг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 34:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Трубы». Бацька Антон быў арандатарам. У [[1835]]—[[1842]] вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1841]] сям’я пераехала ў вёску [[Жукаў Барок]] на [[Стаўпецкі раён|СтаўпечччынеСтаўпеччыне]], дзе пазнаёміўся і пасябраваў з [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіславам Сыракомлем]]. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1845]]—[[1846]] вучыўся на філязофска-літаратурным факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэту. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу і заняцца настаўніцкай працай у мястэчку Джурын на [[Падольле|Падольлі]]. У [[1856]] у [[Менск]]у сустракаўся зь [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]] і [[Станіслаў Манюшка|Станіславам Манюшкам]].
 
У [[1857]] ажаніўся зь Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Віньніцы. У [[1859]] пераехаў у [[Жытомір]]. Разам з жонкай заснаваў там мужчынскую гімназію з пансыёнам і быў яе кіраўніком. У [[1861]] улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асьветніцкую ўстанову. У [[1862]] жонка Людвіка была арыштаваная за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях і зьняволеная ў [[Оўруч]]ы. У [[1864]]—[[1866]] Антон Пяткевіч знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у [[Кіеў|Кіеве]]. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства, займаўся гувэрнжрскай практыкай. У [[1868]] аўдавеў.