Адам Плуг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д нутраная спасылка
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Творчасьць: артаграфія
Радок 47:
Дэбютаваў у друку ў [[1847]]. У [[1849]] напісаў на беларускай мове чатыры апавяданьні і адну легенду (захавалася апавяданьне «Кручаная баба», апубл. у 1918). Першы паэтычны зборнік «Родны загон» ([[1854]]) заснаваны на рэаліях беларускага жыцьця. У зборніку «Каласы з роднай нівы» ([[1856]]) фальклёрныя і хрысьціянскія матывы. Рэалістычны паказ жыцьця шляхты ў цэнтры сацыяльных раманаў «Дух і кроў» ([[1859]]), «Афіцыяліст» ([[1866]]-[[1867]]) і інш.
 
Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыцьцё Беларусі («Некалькі ўражаньняў з падарожжа на Літву», [[1858]]; «Уладзіслаў Сыракомля», [[1862]]; «Манюшка ў Менску», [[1896]], і інш.), вершаваных прысьвячэньняў В. Дуніну-Марцінкевічу і У. Сыракомлю. Адзін зь першых пераклаў на польскую мову творы В. Дуніна-Марцінкевіча, [[Генрых Гайнэ|Генрыха Гайнэ]], [[Віктор Юго|Віктора Юго]], [[Аляксандар Пушкін|Аляксандра Пушкіна]] і [[Ўільям Шэксьпір|Ўільяма Шэксьпіра]]. Творы Адама Плуга друкаваліся ў Менску (у зборніку «Голас зь Літвы», 1859). Сумесна ззь [[Вінцэсь Каратынскі|Вінцэсем Карытынскім]] падрыхтаваў выданьне «Выбранай паэзіі» У. Сыракомлі (т. 1-5, 1890). Карыстаўся вялікаю папулярнасьцю ў літаратурных колах Варшавы.
 
== Творы ==