Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
З пераносам у 1845 з Жыровічаў у Вільню Літоўскай духоўнай кансысторыі і сэмінарыі жыў у Вільні, зьяўляўся настаяцелем саборнай царквы Сьвяціцеля і Цудотворцы Мікалая. Паводле ўласнага жаданьня ў 1846 пакінуў Вільню. Зьяўляўся благачынным, жыў у [[Бялавічы|Бялавічах]] Слонімскага ўезду. З 1858 перабраўся ў [[Жыровічы]], дзе пражыў апошнія 14 гадоў свайго жыцьця. Памёр 28 лютага (11 сакавіка) 1872. Труна з яго целам была зьмешчана ў могілкавай царкве сьв. Юрыя ў Жыровічах побач з жонкай.
 
Пасьля сьмерці яго архіў доўгія гады захоўваўся ў Варшаве ў яго дачкі Тэафіліі (у замужжы Васільевай). Там знаходзіліся лісты да Ю. Крашэўскага, [[АнтонАдам ПяткевічПлуг|Адама Плуга]], [[Міхаіл Баброўскі|Міхаіл Баброўскага]], [[Ржэвускі|Г. Ржэвускага]] і інш.
 
Валодаў замежнымі мовамі: ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай, чэскай, свабодна карыстаўся расейскай, польскай, лацінскай, старажытна-габрэйскай. З сялянамі размаўляў на беларускай мове, заняткі ў сэмінарыі праводзіў на расейскай, польскай, лацінскай.