Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Плакід ЯНКОЎСКІ''' ({{Нарадзіўся|20|9|1810}}, в. Войская, цяпер [[Камянецкі раён]] — {{Памёр|11|3|1872}}, Жыровічы; псэўданімы: ''Віталіс''; ''John of Dycalp'') — сьвятар, празаік, публіцыст, перакладчык і паэт. Пісаў на польскай і расейскай мовах. Магістар тэалёгіі.
 
Нарадзіўся ў сям'і ўніяцкага сьвятара. Яго бацька Габрыэль — удзельнік [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі]], паходзіў з беднай шляхецкай сям'і, які пазьней стаў уніяцкім сьвятаром. Маці Плакіда Янкоўскага звалі Ганнай, паходзіла з роду Лыткоўскіх. У іх было чацьвёра дзяцей: Ян (1803 г. нар.), Ганна, Кацярына і самы меншы Плакід (1810 г. нар.). Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. З 8 да 14 гадоў навучаўся спачатку ў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкай гімназіі]], а затым (з 1818) у базыльянскай школе ў [[Берасьце|Берасьці]].
 
У 1826 распачаў навучаньне ў Галоўнай сэмінарыі ў Вільні, якая была пры [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на правах багаслоўскага факультэту. Быў прыняты на вучобу за казёны кошт. У Віленскім унівэрсытэце вучыўся таксама родны брат Плакіда [[Ян Янкоўскі]]. Ян удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філаматаў, за антыдзяржаўную дзейнасьць быў высланы ў Волагду, дзе і памёр. У 1830 Плакід Янкоўскі з адзнакай скончыў Віленскі ўнівэрсытэт і Галоўную сэмінарыю пры ім.