Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі, артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
У 1826 распачаў навучаньне ў Галоўнай сэмінарыі ў Вільні, якая была пры [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на правах багаслоўскага факультэту. Быў прыняты на вучобу за казёны кошт. У Віленскім унівэрсытэце вучыўся таксама родны брат Плакіда [[Ян Янкоўскі]]. Ян удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філаматаў, за антыдзяржаўную дзейнасьць быў высланы ў Волагду, дзе і памёр. У 1830 Плакід Янкоўскі з адзнакай скончыў Віленскі ўнівэрсытэт і Галоўную сэмінарыю пры ім.
 
У 1831 ажаніўся на дачцэ старшыні Літоўскай кансысторыі Гэлене Тупальскай, з якой пражыў 35 гадоў, меў трох сыноў і двух дачок. Пазьней сьвятар узяў на выхаваньне яшчэ шасьцёра дзяцей роднай сястры Ганны, якая была замужам за [[ГіпалітІпаліт Гамаліцкі|ГіпалітамІпалітам Гамаліцкім]], рэктарам [[Літоўская духоўная сэмінарыя|Літоўскай духоўнай сэмінарыі]] і памерла ў 1846.
 
20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высьвячаны на ўніяцкага сьвятара, потым стаў праваслаўным сьвятаром, протаярэем. Магістар тэалёгіі, прафэсар дагматычнай тэалёгіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансысторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] ў [[1839]]. Протаярэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Сьвятой Ганны 2-ой і 3-яй ступені.