Парафія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Парафія''' (({{lang-el|παροικία}} ад {{lang-el|παρά}} "каля" і {{lang-el|οἶκος}} "дом"; {{lang-la| paroecia}}) — базавая арганізацыйная адзінка ў [[хрысьціянства|хрысьціянскіх]] Цэрквах. Згодна з [[тэалёгія|тэалягічнай]] канцэпцыяй, парафія — гэта акрэсьленая супольнасьць вернікаў, утвораная ў сталы спосаб у япархіі (дыяцэзіі), пастырская апека над якой даручана прасьвітару. Цэнтрам жыцьця парафіі зьяўляецца [[парафіяльны храм]].
 
За парафію адказвае адзін сьвятар-прасьвітар, які выступае ад яе імя перад царкоўнымі ўладамі. У беларускіх рыма-католікаў яго традыцыйна называюць [[пробашч]]ам, у грэка-католікаў з часоў Уніі прынята называць [[парах]]ам, а ў праваслаўных найчасьцей – "настаяцель". У парафіі могуць быць іншыя парафіяльныя супрацоўнікі, якія яму дапамагаюць — [[вікары]]і, [[капэлян]]ы, [[рэзыдэнт]]ы. У дапамогу прасьвітару ў парафіі ствараюцца парафіяльныя рады з сьвецкіх вернікаў, якія дапамагаюць у вырашэньні пастырскіх і эканамічных справаў.