Белавескія пагадненьні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Наступствы: дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 39:
== Падпісаньне ==
Афіцыйнай нагодай для сустрэчы трох лідараў саюзных рэспублік у [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] было абмеркаваньне пытаньня паставак [[Нафта|нафты]] й [[Прыродны газ|газу]]<ref name="pl45770" />. Сустрэча была заплянаваная яшчэ [[20 кастрычніка]] ў падмаскоўным [[Нова-Агарова|Нова-Агарове]] падчас распрацоўкі новага праекту Саюзнай дамовы<ref name="pr103313">{{Спасылка | аўтар = Аляксандар Папко| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 27 лютага 2009| url = http://www2.polskieradio.pl/zagranica/ru/news/print.aspx?id=103313| загаловак = Станіслаў Шушкевіч раскрывае кулісы спатканья ў Віскулях| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Польскае радыё]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
[[7 сьнежня]] ўдзельнікі сустрэчы прыбылі на [[Засімавіцкі аэрадром|ваенны аэрадром]] у [[Новыя Засімавічы|Засімавічах]], адкуль накіраваліся ў [[Белавеская пушча|Белавескую пушчу]]. У складзе беларускае дэлегацыі былі [[Прэм’ер-міністар Беларусі|прэм’ер-міністар]] [[Вячаслаў Кебіч]], ягоны намесьнік [[Міхаіл Мясьніковіч]], [[Міністэрства замежных справаў Беларусі|міністар замежных справаў]] [[Пётар Краўчанка]], старшыня [[КДБ РБ|КДБ]] [[Эдуард Шыдлоўскі]] і інш. [[Прэзыдэнт Казахстану]] [[Нурсултан Назарбаеў]], які таксама быў запрошаны на сустрэчу, у апошні момант адмовіўся ад удзелу, спаслаўшыся на тэхнічныя непаладкі з самалётам і застаўшыся ў [[Масква|Маскве]]<ref>{{артыкул|аўтар=Алесь Сівы|загаловак=Станiслаў Шушкевiч: «У Белавежскай пушчы мы не пiлi, а працавалi…»|арыгінал=|спасылка=http://bp21.org.by/ru/art/a051126a.html|аўтар выданьня=|выданьне=[[Народная воля]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=26 лістапада 2005|выпуск=|том=|нумар=228|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Тэкст пагадненьня ў Белавескай пушчы рыхтаваўся на месцы цягам усяе начы з 7 на 8 сьнежня. Пасьля абмеркаваньня, якое доўжылася з 11-й да 16-е гадзіны, дакумэнт быў падпісаны.