Таварыства філяматаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Крыніцы: дапаўненьне
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:PhilomathesPhilarethes.jpg|міні|250пкс|''T. Зан, І. Дамейка, А. Міцкевіч, А. Э. Адынец, Я. Чачот'' ([[1889]])]]
'''Тавары́ства філяма́таў''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] «аматары навук») — таемнае патрыятычнае і асьветніцкае аб’яднаньне студэнтаў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], якое дзейнічала ў [[1817]]—[[1823]] гадох. За ўвесь час свайго існаваньня ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек<ref>{{Кніга|аўтар = [[Кастусь Цьвірка|Цьвірка К.]]|частка = Песня з Наваградчыны|загаловак = Наваградскі замак: Творы|арыгінал = |спасылка = |адказны = Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі|выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]|год = 1989|том = |старонкі = 9|старонак = 327|сэрыя = |isbn = 5-340-00171-7|наклад = }}</ref>.
|том = |старонкі = 9|старонак = 327|сэрыя = |isbn = 5-340-00171-7|наклад = }}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Увосені [[1817]] году два студэнты [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], [[Тамаш Зан]] ([[1796]]—[[1855]]) і [[Адам Міцкевіч]] ([[1798]]—[[1855]]), вырашалі заснаваць таемнае студэнцкае таварыства, каб аб’яднаць найбольш блізкіх сяброў, якія цікаваліся [[літаратура]]й, [[філязофія]]й і іншымі навукамі. Мэтаю згуртаваньня была ўзаемадапамога ў паглыбленьні адукацыі, творчае удасканальваньне і грамадзкая праца дзеля «роднага краю» — колішніх земляў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name=knihazbor>{{Кніга|аўтар = [[Кастусь Цьвірка|Цьвірка К.]]|частка = Паданне пра філаматаў, або Доля аднаго пакалення|загаловак = Філаматы і філарэты|арыгінал = |спасылка = http://bk.knihi.com/filamaty/filamaty0.html|адказны = Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі [[Кастусь Цьвірка|К. Цьвіркі]],|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1998|том = |старонкі = 8—13|старонак = 400|сэрыя = Беларускі кнігазбор|isbn = |наклад = }}</ref>. Крыху ў жартаўлівай форме сябры напісалі статут арганізацыі, дзе выклалі свае ўяўленьні пра характар таварыства. Гэты дакумэнт яны далі на агляд свайму сябру [[Юзэф Яжоўскі|Юзэфу Яжоўскаму]], дасьведчанаму ў філязофскіх і філялягічных навуках студэнту. Ён надаў статату больш сур’ёзнасьці і пагадзіўся узначаліць арганізацыю<ref name=knihazbor/>.
|том = |старонкі = 8—13|старонак = 400|сэрыя = Беларускі кнігазбор|isbn = |наклад = }}</ref>. Крыху ў жартаўлівай форме сябры напісалі статут арганізацыі, дзе выклалі свае ўяўленьні пра характар таварыства. Гэты дакумэнт яны далі на агляд свайму сябру [[Юзэф Яжоўскі|Юзэфу Яжоўскаму]], дасьведчанаму ў філязофскіх і філялягічных навуках студэнту. Ён надаў статату больш сур’ёзнасьці і пагадзіўся узначаліць арганізацыю<ref name=knihazbor/>.
 
[[1 красавіка]] [[1817 год]]у адбылося першае пасяджэньне студэнцкага згуртаваньня, на якім сабраліся шэсьць студэнтаў: [[Юзэф Яжоўскі]] (старшыня або прызыдэнт Таварыства), Эразм Палюшынскі (намесьнік старшыні або віцэ-прэзыдэнт і скарбнік) і [[Тамаш Зан]] (сакратар). Чальцамі згуртаваньня сталі [[Адам Міцкевіч]], [[Ануфры Петрашкевіч]] і Бруна Сухецкі<ref name=knihazbor/>. Свайму згуртаваньню студэнты далі адмысловую назву — «Таварыства філяматаў», паводле існаванага ва ўнівэрсытэце каля дзесяці год таму Навуковага, а пасьля — Філяматычнага таварыства, актыўным удзельнікам якога быў славуты прафэсар і гісторык [[Іяхім Лялевель]]<ref name=knihazbor/>.
Радок 11 ⟶ 9:
Уступ у Таварыства быў рэглямэнтаваны адмысловым парадкам: малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на шэраг пытаньняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Абавязковай была рэкамэндацыя аднаго з чальцоў згуртаваньня. Новы чалец даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам. Дзеля большае надзейнасьці навічкі залічваліся на колькі месяцаў у чальцы-карэспандэнты, якія пакуль што не маглі выбірацца на адмысловыя пасады, аднак права прымаць чынны ўдзел у навуковых пасяджэньнях спраўджвалася ў поўнай меры<ref name=knihazbor/>.
 
[[4 лістапада]] [[1817 год]]у ў згуртаваньне прымаюцца [[Францішак Геранім Малеўскі|Францішак Малеўскі]] і Зыгмунт Навіцкі, якіх рэкамэндаваў [[Адам Міцкевіч]]. Праз тры дні ўступае [[Юзэф Кавалеўскі]]. [[16 красавіка]] [[1818 год]]у паводле выдатнай рэкамэндацыі Адама Міцкевіча ў Таварыства залічаецца [[Ян Чачот]] і сёлета ж — Тэадор Лазінскі. У [[1819 год]]зе згуртаваньне папоўнілі Дзіянісі Хлявінскі, Дамінік Ходзька, Казімер Пясецкі, [[Ігнат Дамейка]], Ян Сабалеўскі і [[Міхал Рукевіч]]. У [[1820 год]]зе ў Таварыства прыйшоў Вінцэнт Будрэвіч, а вясной [[1822 год]]у — Станіслаў Казакевіч. У [[1821 год]]зе з Таварыства былі выключаныя Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі<ref name=knihazbor/>.
 
Пры ўдзеле [[Ян Чачот|Яна Чачота]] і [[Тамаш Зан|Тамаша Зана]] таварыства было ператворанае і названа ''Таварыствам філяматаў''; быў прыняты новы статут. Першапачатковымі мэтамі былі самаадукацыя і самаўдасканальваньне чальцоў, зьвязаных сяброўствам. Структура арыентавалася на навуковыя і літаратурныя таварыствы. Арганізацыя складалася з двух аддзяленьняў — літаратуры і маральных навук з Ф. Малеўскім, затым А. Міцкевічам на чале ([[1818]]—[[1819]]), і фізыка-матэматычнага і мэдыцыны пад кіраўніцтвам А. Петрашкевіча. Дзейнасьць складалася ў чытаньні і крытычных разборах сваіх твораў, дыскусіях аб прачытаных кнігах і г. д.
Радок 19 ⟶ 17:
Таварыства філяматаў заставалася таемным і з абмежаваным лікам чальцоў — 21 чалавек або 19, без З. Навіцкага, які па сканчэньні ўнівэрсытэту служыў настаўнікам у [[Беласток]]у і чальцом таварыства не лічыўся, а таксама без Б. Сухецкага і Э. Палюшынскага, выключаных за бязьдзейнасьць. Аднак яно ахапіла сваім уплывам віленскае студэнцтва і гімназічнае асяродзьдзе галоўным чынам праз свае даччыныя арганізацыі, філіялы — легальныя і таемныя кружкі і таварыствы: Зьвяз сяброў ([[1819]]), ператвораны ў [[1822]] годзе ў Зьвяз філадэльфістаў (38 чальцоў); Гурток прамяністых, [[1820]]), афіцыйна названым Таварыствам сяброў карыснай пацехі (168 чальцоў); таварыства філярэтаў ([[1820]]; 176 чальцоў), Таварыства паэтаў ([[1823]]; 17 чальцоў).
 
[[Файл:House_wherein_Adomas_Mickevičius_was_imprisoned,_Vilnius.jpg|міні|''Мэмарыяльная табліца на будынку базыльянскага кляштара Сьв. Троіцы'']]
Філяматы ўсталявалі кантакты са старэйшым пакаленьнем змоўшчыкаў зь ліку дзейнічалых у [[Летува|Летуве]] [[масоны|масонаў]], зь нелегальнымі арганізацыямі ў [[Царства Польскае|Каралеўстве Польскім]] і зь [[дзекабрысты|дзекабрыстамі]].
 
Радок 30 ⟶ 28:
Як адзначае [[Леў Цьвяткоў]], паводле нацыянальнасьці, філяматы — гэта [[беларусы]] з пэўным нахілам у бок [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]] і польскае культуры. «Белую Русь», якую таксама завуць Літвою, філяматы ўяўлялі сабе абавязкова ў фэдэрацыйнай сувязі з Польшчаю<ref>''Цьвяткоў, Л.'' Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 62</ref>.
 
Тое ж тычыцца і даччынага [[Таварыства філярэтаў]], якое складала моладзь 17—25 гадоў, што былі выхадцамі зь земляў колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Мікалая Навасільцава, зь [[Беларусь|Беларусі]] ([[Віленская губэрня|Віленская]], [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенская]], [[Магілёўская губэрня|Магілёўская]], [[Менская губэрня|Менская губэрні]] і [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкая вобласць]]) было 113 чалавек. З [[КаралеўстваЦарства Польскае|Каралеўства Польскага]] — усяго 6, з [[Украіна|Украіны]], пераважна з [[Валынь|Валыні]] — 16<ref name=knihazbor>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Філаматы і філарэты|арыгінал = |спасылка = http://bk.knihi.com/filamaty/filamaty0.html|адказны = Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі [[Кастусь Цьвірка|К. Цьвіркі]],|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1998
|том = |старонкі = |старонак = 400|сэрыя = Беларускі кнігазбор|isbn = |наклад = }}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Таварыства філярэтаў]]
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Filomaci}}
 
[[Катэгорыя:Філяматы| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія аб'яднаньні]]
[[Катэгорыя:Філяматы| ]]
 
[[af:Filomate]]