Розьніца паміж вэрсіямі «Паблё Пікаса»

49 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
 
== Пасьля вайны ==
Пасьляваенную творчасьць Пікаса можна назваць шчасьлівай; ён збліжаецца з маладой Франсуазай Жыла, зь якой пазнаёміўся ў [[1945]] годзе і якая падорыць яму дваіх дзяцей, [[Клод]]а і [[Палёма|Палёму]], даўшы такім чынам тэмы ягоных шматлікіх чароўных сямейных карцінаў. Ён зьяжджае з [[Парыж]]а на поўдзень [[Францыя|Францыі]], адчыняе для сябе радасьць сонца, пляжу, мора. Творы, створаныя ў [[1945]]-[[1955]] гадох, вельмі міжземнаморскія па духу, характэрныя сваёй атмасфэрай паганскай ідыліі і вяртаньнем антычных настрояў, якія знаходзяць свой выраз у карцінах і малюнках, створаных у канцы [[1946]] году ў залях музэя [[Антыб]], сталага пасьля музэем Пікаса ("Радасьць жыцьця").
 
Увосень [[1947]] году Пікаса пачынае працаваць на фабрыцы "Мадура" у [[Валёрыс]]е; захоплены праблемамі рамяства і ручной працы, ён сам выконвае мноства страваў, дэкаратыўных талерак, антрапаморфных гарлачоў і статуэтак у выглядзе жывёлаў ("Кентаўр", 1958), часам некалькі архаічных па манеры, але заўсёды поўных зачараваньня і дасьціпы. Асабліва важныя ў той пэрыяд скульптуры ("Цяжарная жанчына", 1950). Некаторыя зь іх ("Каза", 1950; "Малпа з малянём", 1952) зробленыя з выпадковых матэрыялаў (брух казы выканана з старога кошыка) і ставяцца да шэдэўраў тэхнікі [[асамбляж]]а. У [[1953]] годзе Франсуаза Жыла і Пікаса разыходзяцца. Гэта было для мастака пачаткам цяжкага маральнага крызісу, які рэхам аддаецца ў выдатнай сэрыі малюнкаў, выкананых паміж канцом [[1953]] і канцом зімы [[1954]]; у іх Пікаса, па-свойму, у зьбянтэжанай і іранічнай манеры, выказаў гаркату старасьці і свой скептыцызм у дачыненьні да самога жывапісу. У [[1954]] годзе ён сустракаецца з [[Жаклін Рок]], якая ў [[1958]] годзе стане ягонай жонкай і натхніць яго на сэрыю вельмі прыгожых партрэтаў.
71

зьмена