Паблё Пікаса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
 
== Рускі балет ==
У [[1917]] годзе [[Жан Както]] угаворвае Пікаса паехаць зь ім у [[Рым]] для выкананьня дэкарацый да балета "Парад" на музыку [[Эрык Саці|Эрыка Саці]] для [[Сяргей Дзягілеў|Сяргея Дзягілева]]. Супрацоўніцтва Пікаса з [[Рускі балет Дзягілева|Рускімі балетамі]] (дэкарацыі і гарнітуры для "Трохвуголкі", 1919) уваскрашае ў ім цікавасьць да дэкаратывізму. У гэтай кампаніі Пікаса знаёміцца з балярынай [[Вольга Хахлова|Вольгай Хахловай]], якая стане ягонай першай жонкай. [[12 лютага]] [[1918]] году яны ажэняцца ў рускай царкве ў [[Парыж]]ы, сьведкамі на іх вясельлі былі [[Жан Както]], [[Марк Жакаб]] і [[Гіём Апалінэр]]. У іх нараджаецца сын Поль [[4 лютага]] [[1921]] году у іх нараджаецца сын Поль.
 
Эйфарычная і кансэрватыўная атмасфэра пасьляваеннага [[Парыж]]а, жаніцьба Пікаса на [[Вольга Хахлова|Вольге Хахловай]], посьпех мастака ў грамадзтве — усё гэта збольшага тлумачыць гэты зварот да фігуратыўнасьці, часовы і прытым адносны, паколькі Пікаса працягвае пісаць у той час ярка выяўленыя кубістычныя нацюрморты ("Мандаліна і гітара", 1924). Нараўне з цыклем веліканшаў і купальшчыцаў, карціны, натхнёныя "пампэйскім" стылем ("Жанчына ў белым", 1923), шматлікія партрэты жонкі ("Партрэт Вольгі", [[пастэль]], 1923) і сына ("Поль у гарнітуры П’еро") уяўляюць сабой адныя з самых чароўных твораў, калі-некалі напісаных мастаком, нават пры тым, што сваёй зьлёгку клясычнай скіраванасьцю і парадыйнасьцю яны некалькі зьбянтэжылі авангард таго часу.