Канстантынопаль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
{{Артаграфія}}, перанесьці
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Артаграфія}}
{{Перанесьці|[[Канстантынопаль]]}}
'''КАНСТАНЬЦІНОПАЛЬ''' — гістарычная назва [[Стамбул|Стамбулу]] — горад заснаваны рымскім імператарам [[Канстаньцін Вялікі|Канстаньцінам Вялікім]] 8 лістапада 324 года на месцы старажытнага грэцкага горада [[Горад Візантый|Візантый]], на эўрапэйскім беразе [[Мармуровае мора|Мармуровага мора]], каля заліва Залаты Рог.
Імператар уласнаручна пазначыў [[дзіда]]й на зямлі межы будучага горада. Нанова пабудаваны горад быў асвячоны 11 траўня 330 года і зь тых часоў гэтая дата сьвяткавалася як Дзень Горада. Першапачаткова названы Новым Рымам (''Nova Roma''), горад быў неўзабаве пераназваны ў гонар заснавальніка, але канстаньцінопальцы звалі яго часьцей за ўсё проста Горад (''Polis''). Для большага падабенства зь [[Рым]]ам на тэрыторыі горада было знойдзена сем узгоркаў, а сам горад быў падзелены на чатырнаццаць частак (''regiones''). Дванаццаць рэгіёнаў разьмяшчаліся ўнутры гарадскіх сьцен, трынаццатым лічыліся Сікі, прадмесьце на паўночным баку бухты Залаты Рог, а чатырнаццатым рэгіёнам былі [[Влахерны]] на паўднёвым баку Залатога рога, адздзеленыя ад [[сьцены Канстаньціна|сьценаў Канстаньціна]] значнай прасторай. Канстаньцінопаль стаў сімвалам і цэнтрам дзяржаўнае улады [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняй Рымскай імпэрыі]] — сталіцай, найбуйнейшым эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам краіны. У [[Русь|рускіх]] летапісах менаваўся [[Царградам]]. [[Аблога Канстаньцінопаля, 1453|Захоп Канстаньцінопаля]] туркамі 29 траўня 1453 пазначыў канец візантыйскае гісторыі.