Мастацкая літаратура (выдавецтва): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 87.252.227.60 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Renessaince
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
аб'яднаньне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Мастацкая літаратура (неадназначнасьць)}}
'''Кніжнае выдавецтва «Мастацкая літаратура»''' — беларускае кніжнаедзяржаўнае выдавецтва, якое ажыцьцяўляе выпуск мастацкае літаратуры.
 
== Гісторыя ==
Заснаванае ў [[1972]] годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «[[Беларусь (выдавецтва)|Беларусь]]».
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўтварылася ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкае й дзіцячае літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны й эстэтычны ўзровень грамадзтва патрабаваў выданьня велізарнай колькасьці мастацкае літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэньне клясыкаў беларускае й сусьветнае літаратуры.
 
За савецкім часам у выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакумэнтальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, адрасаваных шырокаму колу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнае паэзіі быў ня менш за тры тысячы, а арыгінальнае прозы — ня менш як шэсьць тысяч асобнікаў.
Выдае арыгінальныя творы беларускіх пісьменьнікаў, Зборы твораў, выбраныя творы, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, лепшыя творы замежных пісьменьнікаў, літаратуру для дзяцей і падлеткаў, літаратурную спадчыну, навукова-папулярную, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру, мастацкія і гукавыя электронныя выданьні, літаратурна-мастацкія выданьні серыі «Бібліятэка школьніка», вучэбна-метадычную літаратуру.
 
Выходзілі сэрыі «Першая кніга паэта» (з [[1968]]), «Першая кніга празаіка» (з [[1971]]), «Паэзія народаў» (з [[1971]]), «Бібліятэка замежнай прозы» (з [[1983]]), «Скарбы сусьветнай літаратуры» (з [[1989]]), «Бібліятэка беларускай класікі» (з [[1990]]).
{{накід}}
 
У выдавецтве выйшлі зборы твораў такіх пісьменьнікаў як [[Якуб Колас]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Іван Шамякін]], [[Алесь Якімовіч]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Іван Мележ]], [[Пімен Панчанка]], [[Іван Навуменка]], [[Максім Гарэцкі]], [[Піліп Пестрак]], [[Пятрусь Глебка]], [[Зьмітрок Бядуля]], [[Алесь Бачыла]], [[Андрэй Макаёнак]], [[Уладзімер Караткевіч]], [[Аляксей Пысін]], [[Іван Пташнікаў]], [[Ніл Гілевіч]], [[Рыгор Барадулін]] і іншых.
 
Цяпер выдаюцца сэрыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзьве з 1998 году), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».
 
== Дырэктары выдавецтва ==
* [[Мікола Ткачоў]] (1972—1979),
* [[Міхась Дубянецкі]] (1979—1986),
* [[Анатоль Бутэвіч]] (1986—1987),
* [[Валерый Грышановіч]] (1987—1992),
* [[Серафім Андраюк]] (1993—1996),
* [[Георгій Марчук]] (1996—2002),
* [[Уладзіслаў Мачульскі]] (з 2002 году).
 
== Галоўныя рэдактары выдавецтва ==
* [[Анатоль Кудравец]] (1972—1974),
* [[Аркадзь Марцінавіч]] (1974—1981),
* [[Серафім Андраюк]] (1981—1993),
* [[Мікола Кусянкоў]] (1993—1996),
* [[Уладзімір Марук]] (2002—2003),
* [[Віктар Праўдзін]] (2003—2008),
* [[Віктар Шніп]] (з 2008 году).
 
== Супрацоўнікі ==
Спачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш за сто чалавек, сорак пяць зь іх зьяўляліся членамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сярод іх [[Алесь Разанаў]], [[Уладзімер Арлоў]], [[Рыгор Барадулін]], [[Барыс Сачанка]], [[Леанід Дранько-Майсюк]], [[Варлен Бечык]], [[Мікола Мятліцкі]], [[Вадзім Спрынчан]], [[Алесь Бачыла]], [[Вера Палтаран]], [[Павел Місько]], [[Алена Васілевіч]], [[Уладзімер Машкоў]], [[Васіль Жуковіч]], [[Вячаслаў Адамчык]], [[Алесь Камароўскі]] і іншыя.
 
== Літаратура ==
* Мастацкая літаратура// Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1995. - С. 467.
* [http://mastlit.by/production/about.php/ Гiсторыя выдавецтва] — Афіцыйны сайт выдавецтва «Мастацкая літаратура».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://mastlit.by/production/index.php Сайт «Мастацкай літаратуры»]
 
[[Катэгорыя:Выдавецтвы]]