Цеплавы рухавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: kk:Жылулық қозғалтқыш
узята з be.wikipedia.org
Радок 3:
 
Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры [[тэрмадынаміка|тэрмадынамічныя]] сыстэмы: дзьве зь іх зьяўляюцца крыніцамі цяпла, а адна — рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела адтрымоўвае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў мэханічную работу, а астатняя аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла. У цеплавым рухавіку заўсёды зьдзяйсняецца просты тэрмадынамічны цыкль (цыкль, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасьць цеплыні пры большай тэмпэратуры, а адводзіцца меньшая пры больш нізкай тэмпэратуры. Розьніца гэтых цяплынь роўная зьдзейсьненай рабоце).
 
== Тэорыя ==
 
'''Работа''', якая зьдзяйсняецца рухавіком, роўная:
 
: <math> A = \left|Q_H\right| - \left|Q_X\right| </math>, дзе:
 
* <math>Q_H</math> — колькасць цеплыні, атрыманае ад награвальніка,
* <math>Q_X</math> — колькасць цеплыні, аддадзенае ахаладжальніку.
 
'''[[Каэфіцыент карыснага дзеяньня]]''' (ККДз) цеплавога рухавіка разлічваецца як адносіны работы, якая зьдзяйсняецца рухавіком, да колькасьці цеплыні, атрыманай ад награвальніка:
<math> \eta = \frac{\left|Q_H\right| - \left|Q_X\right|}{\left|Q_H\right|} = 1 - \frac{\left|Q_X\right|}{\left|Q_H\right|} </math>
 
Частка цеплыні пры перадачы непазьбежна губляецца, таму ККДз рухавіка меней 1. Максымальна магчымы ККД мае [[Цыкл Карно|рухавік Карно]]. ККД рухавіка Карно залежыць толькі ад абсалютных тэмпэратур награвальніка(<math> T_H </math>) і халадзільніка(<math> T_X </math>):
 
: <math> \eta_K = {T_H - T_X \over T_H} = 1 - {T_X\over T_H} </math>
 
[[Катэгорыя:Тэрмадынаміка]]