Язэп Пушча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Тэмы: дапаўненьне
Радок 50:
|том = |старонкі = 13—31|старонак = 160|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Гэтую асаблівасьць пісьма паэта заўважыў і дасьледнік беларускай літаратуры [[Максім Гарэцкі]] ў артыкуле «Беларуская літаратура пасьля «Наша Нівы»:
{{пачатак цытаты}}Шуканьне і навізна выявіліся ў беларускай літаратуры пасьля Кастрычніка, найперш у імажынізьме. Але... беларускі імажынізм неяк сам сабою зьнік, як нешта асобнае, і перайшоў, напрыклад, у Пушчы, у зусім здаровую і патрэбную творчасьць арыгінальных слоў і вобразаў<ref>{{артыкул|аўтар=[[Максім Гарэцкі|Гарэцкі, М.]]|загаловак=«Беларуская літаратура пасьля «Наша Нівы»|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1928|выпуск=|том=|нумар=4|старонкі=92|isbn=}}</ref>{{канец цытаты}}
На думку В. А. Максімовіча, імажынісцкая тэндэнцыя ў творчасьці паэта мела ня толькі ўласна літаратурны перадвыток, а была зьвязаная найперш з імажынісцкай вобразатворчасьцю раньняга [[Сяргей Ясенін|С. Ясеніна]], якога глыбока шанаваў Язэп Пушча<ref name=imag/>. Раньняй лірыцы Я. Пушчы ўласьцівы экспэрымэнтальны пошук магчымасьці выяўленчых сродкаў, слова, часткі, але ня цэлага. Ён не выходзіць за межы канстатацыі ўбачаных зьяваў. На думку М. Мішчанчука, першы зборнік паэта «Раніца рыкае» — прыклад таго, як фармальны экспэрымэнт адмоўна адбіваецца на паэзіі ў цэлым, але неабходны ў час пошуку новых паэтычных прыёмаў<ref name=a2>{{Кніга|аўтар = Мішчанчук, М. І.|частка = «Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў...» Эвалюцыя творчасці Язэпа Пушчы|загаловак = Як жыць — дык жыць для Беларусі..|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = Народная асвета|год = 1995|том = |старонкі = 75—85|старонак = 334|сэрыя = |isbn = 985-03-0204-6|наклад = }}</ref>.
 
Свой другі паэтычны зборнік Язэп Пушча назваў «Vita», што азначае «жыцьцё». Як ён тлумачыў у прадмове, назва прыйшла ў часе яго сустрэчы з паэтам Н. Чарнушэвічам у [[Адам Бабарэка|А. Бабарэкі]] ў траўні [[1923]] г., калі яны хацелі вызначыць назву кірунку ў тагачаснай беларускай паэзіі:
{{пачатак цытаты}}Кожны з нас больш-менш пагаджаўся, што чарговае яе заданьне — сынтэз, ''стройная сугучнасьць рамантызму жыцьця зь яго рэалізмам'', і гэта мы хацелі назваць словам «Vita» — жыцьцё — «вітаізм»<ref name=a2/>{{канец цытаты}}
 
Зборнік складаецца з чатырох разьдзелаў — «Жыцьцё», «Мэлёдыі», «Сугучнасьць» і «Нашы дні». Роздумнасьць выступае тут апанэнтам апісальнасьці і выцясьняе яе канчаткова. На думку М. Мішчанчука, калі ў першым зборніку рамантычная мара і вера ў гармонію перамагалі, то ў другім яны як бы сутыкнуліся з жорсткай рэальнасьцю і сталі на тым рубяжы, за якім будзе «трагедыйны разлад зь сьветам, зь людзьмі, з самім сабою, ранейшым»<ref name=a2/>. У вершах другога зборніку зьяўляецца трагедыйнасьць сьветаадчуваньня і тэмы дысгармоніі жыцьця.
 
== Крыніцы ==