Язэп Пушча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[20 траўня]] [[1902]] у в. [[Каралішчавічы]] у сялянскай сям’і Паўла і Антаніны Плашчынскіх. Меў трох братоў і дзьвюх сясьцёр. Быў пятым сынам у сям’і. Вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы ([[1910]]—[[1913]]), у жніўні [[1915]] быў залічаны вучнем 2-й клясы Менскага вышэйшага пачатковага вучылішча. З [[1918]] па жнівень [[1921]] вучыцца ў Менскім рэальным вучылішчы. На гэтым час прыпадае яго знаёмства з творчасьцю [[Янка Купала|Янкі Купалы]], што, паводле яго словаў, «абудзіла... нацыянальную сьвяодмасьцьсьвядомасьць»<ref name=a1/>. У [[1920]] у роднай вёсцы пазнаёміўся зь [[Міхась Чарот|Міхасём Чаротам]]. У жніўні [[1921]] працаваў настаўнікам у Каралішчавіцкай пачатковай школе. У [[1921]]—[[1922]] быў слухачом дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства Наркамасьветы БССР. Пасьля быў інспэктарам Мазырскага, Менскага ўездных аддзелаў народнай асьветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў [[Менск]]у.
 
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1922]] з публікацыі апавяданьняў. У [[1923]] быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]», а пазьней — «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]». У [[1925]]-[[1927]] вучыўся на пэдагагічным факультэце [[БДУ|БеларускімБеларускага дзяржаўнымдзяржаўнага унівэрсытэцещнівэрсытэту]], адкуль перавёўся ў Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (скончыў чатыры курсы ў [[1929]]). Вярнуўся ў [[Менск]], працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.
 
Арыштаваны ДПУ БССР {{Дата|25|7|1930|1}} па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад {{Дата|10|4|1931|1}} прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Працаваў бухгалтарам у г. Шадрынску на Ўрале ([[1931]]–[[1935]]), восем месяцаў ([[1935]]–[[1936]]) у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы. У [[1937]]—[[1941]] загадчык навучальнай часткі, дырэктар Манакоўскай сярэдняй школы Мурамскага раёну Ўладзімерскай вобласьці. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце, вучыўся ў 2-м Маскоўскім пяхотным вучылішчы. Пасьля зноў у Мурамскім раёне, працаваў настаўнікам і дырэктарам Чаадаеўскай сярэдняй школы. Рэабілітаваны {{Дата|30|1|1956|1}}. У [[1955]] і [[1956]] наведаў Беларусь. [[19 ліпеня]] [[1958]] зь сям'ёй вярнуўся ў [[Менск]]. Сябар [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з [[1958]].