Вядзьмарскія знакі: розьніца паміж вэрсіямі

няма апісаньня зьменаў
(Новая старонка: '''Вядзьмарскія знакі.''' У цыклу кніг Анджэя Сапкоўскага - "[[Сага пра Ведз...)
 
Няма апісаньня зьменаў
 
 
У цыклу кніг [[Анджэй Сапкоўскі|Анджэя Сапкоўскага]] - "[[Сага пра Ведзьмара]]" - можна знайсьці апісаньні некаторых так званых ''"Знакаў"''. Насамрэч - гэта прымітыўныя чары, што патрабуюць мінімум здольнасьцяў. З-за таго, што ўсе гэтыя чары ўтвараюцца пры дапамозе жэстаў, яны называюцца ''"Знакамі"''. ''Ведзьмары'', што не валодалі магіяй, павінныя былі піць спэцыяльныя ўзвары для мажлівасьці карыстацца ''"Знакамі"''.
 
 
'''Знак Аард.'''
 
Назва перакладаецца са ''Старэйшай мовы'' як ''"найвышэйшы"'', але насамрэч - гэта самыя прымітыўныя чары. Эфэкт чараў - моцны штуршок паветра (накіраванага магічнай энэргіяй) у бок таго, на што гэты знак накіраваны. ''Ведзьмары'' вывучылі гэты ''Знак'' досыць добра й могуць выкарыстоўваць яго з даволі вялікай сілай.
 
 
'''Знак Ігні.'''
 
Назва паходзіць з [[лаціна|лаціны]] й значыць ''"Агонь"'' і вельмі трапна апісвае сутнасьць гэтага ''Знаку''. Утворанае з дапамогай гэтых чараў полымя можа мець розную сілу й памер, але гэты ''Знак'' дзейнічае толькі на невялікай адлегласьці й ня можа быць выкарыстаны як вядомыя па шматлікіх [[RPG]] чары - ''"Шар Агню"''.
 
 
'''Знак Куэн'''
 
''Знак'' стварае вакол ''Ведзьмар''а магічны бар'ер, што ахоўвае ''Ведзьмара'' ад зьнешніх узьдзеяньняў. Аднак аб'екты, што маюць вялікую хуткасьць ''(напрыклад стрэлы)'' усёж-ткі могуць прабіць бар'ер.
 
 
212

зьменаў