Міхась Стральцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д копівіё?
– парушэньне аўтарскіх правоў
Радок 7:
 
[[ru:Стрельцов, Михаил Леонтьевич]]
 
{{copyvio}}
Міхаіл Лявонавіч Стральцоў нарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1954 годзе будучы пісьменнік скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ ў Мінску. Пасля заканчэння вучобы працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961, 1969—1972), часопісах «Полымя» (1961—1962), «Маладосць» (1962—1968), загадчыкам аддзела ў часопісе «Нёман» з 1984 года.
Пра сваё дзяцінства і дзяцінства аднагодкаў пісьменнік згадвае ў апавяданнях, вершах, крытычных артыкулах, напісаных у форме эсэ (вольных разважанняў), адно з якіх называецца «Дзяцінства, якое мы помнім» (1984). Гэта твор пра пакаленне, якое рана пасталела, перажыло і смерць блізкіх і родных, і пасляваенны голад, навучылася, пераадольваючы цяжкасці, цаніць жыццё, захоўваць памяць пра мінулае. Менавіта дзіцячыя гады вызначылі агульны гуманістычны змест творчасці М. Стральцова і тых пісьменнікаў, дзяцінства і юнацтва якіх прыпалі на Вялікую Айчынную вайну.
Памяць пра родную вёску прадвызначае змест творчасці М. Стральцова. Галоўны герой яго твораў — малады чалавек, аналітык, які хоча пазнаць сэнс жыцця, былы вясковец, які ўжываецца ў гарадскую стыхію, якога не пакідае раўнадушным «сена на асфальце», своеасаблівы сімвал вясковага жыцця ў горадзе.
Журналісцкая праца прадвызначыла шырыню мастацкіх інтарэсаў пісьменніка. Дэбют М. Стральцова-празаіка адбыўся ў 1957 годзе, калі на старонках часопіса «Маладосць» было надрукавана апавяданне «Дома». Праз пяць гадоў убачыў свет першы зборнік яго апавяданняў — «Блакітны вецер» (1962). У іх вызначыліся такія рысы творчасці М. Стральцова, як лірызм, павышаная пачуццёвасць герояў і аўтара, асацыятыўная вобразнасць, маналагічная спавядальнасць.
У апавяданнях «Трыпціх», «Дома», «Перад дарогай», «На вакзале чакае аўтобус» і асабліва вылучаным крытыкамі «Смаленне вепрука» раскрываецца галоўная тэма творчасці М. Стральцова — тэма духоўнай сувязі паміж горадам і вёскай, сувязі вясковых каранёў і гарадскога прагрэсу, праз- рыстасці расы на лістах дрэваў і блакітнага агеньчыка тэле- экрана, грукату падвод і трамваяў на асфальтаванай вуліцы, што вядзе на Конскі базар. Пісьменнік прымае жыццё з яго вытокамі і працягам, з вясковымі хатамі і гарадскімі каменнымі дамамі.
У 1966 годзе выйшаў другі зборнік апавяданняў з сімвалічнай назвай «Сена на асфальце». Затым былі выдадзены аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кніга прозы «Падарожжа за горад» (1986), выбраныя творы «На ўспа- мін аб радасці» (1974) і зборнік «Выбранае» (1987). У новых кнігах М. Стральцова таксама гучыць голас аўтара — сына вёскі, які імкнецца да сваіх вытокаў, каранёў, да прыгажосці нерушнага, спрадвечнага, гарманічнага, асвечанага векавымі традыцыямі народнага жыцця.
М. Стральцоў з'яўляецца таксама аўтарам чатырох зборнікаў паэзіі: «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Вершы, прадстаўленыя ў кнігах, напісаны пра мінулую вайну і нялёгкае пасляваеннае жыццё, пра цяжкае дзяцінства, бацькоўскі парог, родную прыроду, вясковы і гарадскі ўклад жыцця. Многа твораў прысвечана вечным тэмам: каханню, жыццю і смерці, спалучэнню прыватнага і агульнага, паэзіі, ролі мастака ў жыцці і творчасці. У жанравых адносінах — гэта пераважна элегіі, прасякнутыя настроем смутку, тугі, оды пра радасць быцця і прыгажосць прыроды, разважанні пра лёс чалавека, мінулае, сучаснае і будучыню, пасланні, звароты да сяброў, пейзажныя замалёўкі.
Акрамя таго, што М. Стральцоў пісаў празаічныя і паэтычныя творы, ён быў і арыгінальным даследчыкам літаратуры і крытыкам. Па жанры гэта былі літаратурна-крытычныя нарысы і эсэ, прысвечаныя творчасці класікаў нашай літаратуры і маладым пісьменнікам і паэтам: «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976) і «Пячатка майстра» (1986).
М. Стральцоў з'яўляецца таксама і таленавітым перакладчыкам. Ён пераклаў на беларускую мову раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы рускіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў. У 1986 годзе ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».