Мухавец: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перанакіроўвае на Мухавец |
д Рэдагаваньні Renessaince (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі EmausBot |
||
Радок 1:
{{Рака
| назва = Мухавец
| арыгінальная_назва =
| выява = Bug Muhavets.jpg
| подпіс = Рака Мухавец
| даўжыня = 150 км
| выток = сутока рачулкі [[Муха]] і канала [[Вец]]
| вышыня_вытоку =
| вусьце = [[Заходні Буг]]
| вышыня вусьця =
| сьцёк = 33,6 м³/с
| нахіл = 0,2 ‰
| плошча_басэйну = 6350 км²
| краіны_басэйну = [[Беларусь|Рэспубліка Беларусь]]
| левыя_прытокі = [[Трасьцяніца]], [[Асіпоўка]], [[Рыта]], канал [[Бона]]
| правыя_прытокі = [[Дахлоўка]], [[Жабінка (рака)|Жабінка]]
| мапа =
| катэгорыя_вікісховішча = Mukhavets River
}}
'''Му́хавец''', '''Бе́лы Му́хавец''' — рака ў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|(Рэспубліка Беларусь)]], правы прыток [[Заходні Буг|Заходняга Буга]] (басэйн [[Вісла|Віслы]]). Даўжыня — 150 км, плошча басэйну — 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰. Сярэдні выдатак вады 33,6 м³/с.
== Асноўныя прытокі ==
* ''Праваруч'': [[Дахлоўка]] (даўжыня 24 км), [[Жабінка (рака)|Жабінка]] (даўжыня 25 км), .
* ''Леваруч'': [[Трасьцяніца]] (даўжыня 34,3 км), [[Асіпоўка]], [[Рыта]], канал [[Бона]] (даўжыня 20 км), [[Каменка (басэйн Віслы)|Каменка]].
== На рацэ ==
* ''[[Места|Месты]]'': [[Пружана]], [[Жабінка]], [[Кобрынь]], [[Берасьце]].
* ''Выдатныя мясьціны'': у вусьці — [[Берасьцейская фартэцыя]].
== Агульныя зьвесткі ==
Мухавец бярэ пачатак ад сутокі рачулкі [[Муха]] і канала [[Вец]] у [[места|месьце]] [[Пружаны|Пружана]]. Нясе свае воды пераважна па [[Палесьсе|Палесьсі]], у вусьці стаіць глухая грэбля.
Шырыня даліны Мухаўца ў яго сярэдняй плыні складае 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. [[Абалона]] двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі [[Шэбрын]] 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км. [[Рачное рэчышча|Рэчышча]] каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5—2 м, абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень вады назіраўся ў [[сакавік]]у пры разводзьдзі.
Азёрнасьць не перавышае 2%. Азёры разьмешчаныя на поўдні вадазбору. Найвялікшыя зь іх — [[Сьвіцяскае]], [[Пулямецкае]], [[Астроўскае]] і [[Арэхаўскае]].
{{Панарама|Bieraście-Muchaviec.jpg|1100пкс|<center>Рака Мухавец у Берасьці</center>}}
== Рэльеф ==
Вадазбор разьмяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне [[Палеская нізіна|Палескай нізіны]] (Берасьцейскае Палесьсе), які пераходзіць у [[Прыбуская раўніна|Прыбускую раўніну]].
Рэльеф дробнаўзгорысты зь дзялянкамі згладжаных канцова-марэнавых градаў і ўзгоркаў вышынёй 5—15 м. Больш прыпаднятая ўсходняя частка разьмешчаная на заходняй пэрыфэрыі плятопадобнай водна-ледавіковай раўніны [[Загародзьдзе]].
== Расьліннасьць ==
Лясы [[мяшаныя лясы|мяшаныя]], сустракаюцца невялікімі гаямі або хваёвымі борамі, найбольш значныя зь іх у паўднёвай частцы левабярэжжа. Раўніннасьць рэльефу, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласту покрыўных пародаў спрыяюць шырокаму разьвіцьцю балотаў і забалочаных земляў, якія займаюць паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі вадазбору. Балоты нізінныя, зь іх значная частка асушаная.
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Мухавец — судаходная рака (ад Кобрыня да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй якога разьмешчаная грэбля). Рака злучана [[Дняпроўска-Бускі канал|Дняпроўска-Бускім каналам]] з ракой [[Прыпяць (рака)|Прыпяць]].
Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі па стане на [[1 студзеня]] [[2006]] року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплуатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў.<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=41 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
У сувязі з тым, што рэчышча зашлюзаванае і каналізаванае, натуральны рэжым ракі скажоны.
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с. .
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://geotravel.ru/album/album1080/page1.htm GeoTravel.ru: Рака Мухавец, фотаальбом (14 здымкаў)]
* [http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/37&article=sl-muchaviec Анатоль Гладышчук, Муха + Вец]
* [http://www.bstu.by/viewarticle.php?artid=35 А. Гладышчук, Мой родны кут] (''дакумэнтацыя роваравай экспэдыцыі ад вусьця да вытокаў ракі Мухавец'')
[[Катэгорыя:Заходні Буг]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Берасьцейская вобласьць]]
[[be:Рака Мухавец]]
[[bg:Мухавец]]
[[cs:Muchavec]]
[[de:Muchawez]]
[[en:Mukhavets River]]
[[fr:Moukhavets]]
[[lt:Muchavecas]]
[[no:Mukhavets]]
[[nn:Mukhavets]]
[[pl:Muchawiec (dopływ Bugu)]]
[[ru:Мухавец]]
[[sr:Мухавец]]
[[fi:Muhavets]]
[[uk:Мухавець]]
|