Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Выбітныя асобы Пружанаў з дапамогай HotCat
д →‎Біяграфія: артаграфія, унутраная спасылка
Радок 10:
Ёсьць зьвесткі пра тое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грашыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружаны ля [[Пружанскі палацык|палацыку]] было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, ягоную сядзібу канфіскавалі (фактычна незаконна), а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].
 
Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць [[Швыкоўскія|Швыкоўскіх]] і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу ЎладзіміруЎладзімеру Пятровічу [[Кляйнміхелі|Кляйнміхелю]].
 
Апошні пэрыяд свайго жыцьця В. Швыкоўскі бавіў час у [[Варшава|Варшаве]], дзе і памёр [[3 сакавіка]] [[1900]] году, пражыўшы 83 гады. Пахаваны ён побач з жонкай на каталіцкіх могілках у Пружане. Магіла Швыкоўскіх зьбераглася да нашага часу.