Таварыства філяматаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795–1918) у Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918); працяжнік (заданьне на [[Удз...
Радок 15:
Пры ўдзеле [[Ян Чачот|Яна Чачота]] і [[Тамаш Зан|Тамаша Зана]] таварыства было ператворанае і названа ''Таварыствам філяматаў''; быў прыняты новы статут з 272 правіламі. Першапачатковымі мэтамі былі самаадукацыя і самаўдасканальваньне чальцоў, зьвязаных сяброўствам. Структура арыентавалася на навуковыя і літаратурныя таварыствы. Арганізацыя складалася з двух аддзяленьняў — літаратуры і маральных навук з Ф. Малеўскім, затым А. Міцкевічам на чале ([[1818]]—[[1819]]), і фізыка-матэматычнага і мэдыцыны пад кіраўніцтвам А. Петрашкевіча. Дзейнасьць складалася ў чытаньні і крытычных разборах сваіх твораў, дыскусіях аб прачытаных кнігах і г. д.
 
Пад уплывам прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту [[ЯўхімІяхім Лялевель|ЯўхімаІяхіма Лелевеля]] з [[1818]] году ў праграме таварыства зьявіліся грамадзкія мэты, а ў [[1819]] годзе праграма набыла выразную палітычную і патрыятычную афарбоўку. У розны час у чальцы таварыства былі прынятыя Дамінік Цэзары Ходзька, Казімір Пясецкі, [[Ігнат Дамейка]], [[Міхал Рукевіч]], [[Ян Сабалеўскі]] ([[1819]]), [[Вінцэнцій Будрэвіч]] ([[1820]]), Станіслаў Казакевіч ([[1822]]). Самым старэйшым зь філяматаў быў Ежоўскі, які нарадзіўся каля [[1795]] году, самым малодшым — Дамейка (1802 году нараджэньня).
 
Таварыства філяматаў заставалася таемным і з абмежаваным лікам чальцоў — 21 чалавек або 19, без З. Навіцкага, які па сканчэньні ўнівэрсытэту служыў настаўнікам у [[Беласток]]у і чальцом таварыства не лічыўся, а таксама без Б. Сухецкага і Э. Палюшынскага, выключаных за бязьдзейнасьць. Аднак яно ахапіла сваім уплывам віленскае студэнцтва і гімназічнае асяродзьдзе галоўным чынам праз свае даччыныя арганізацыі, філіялы — легальныя і таемныя кружкі і таварыствы: Зьвяз сяброў ([[1819]]), ператвораны ў [[1822]] годзе ў Зьвяз філадэльфістаў (38 чальцоў); Гурток прамяністых, [[1820]]), афіцыйна названым Таварыствам сяброў карыснай пацехі (168 чальцоў); таварыства філярэтаў ([[1820]]; 176 чальцоў), Таварыства паэтаў ([[1823]]; 17 чальцоў).