Іван Ермачэнка: розьніца паміж вэрсіямі

няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
'''Ермачэнка Іван''' ([[13 траўня]] [[1894]], в. [[Капачэўка]] [[Барысаўскі павет |Барысаўскага павету]] [[Менская губэрня |Менскае губэрні]] — [[25 лютага]] [[1970]], штат [[Флярыда]], [[ЗША]]) – беларускі палітычны дзеяч, публіцысты.
Зь сялянскае сям’і. У [[1914]] скончыў школу прапаршчыкаў; удзельнік [[Першая сусьветная вайна|1-е сусьветнай вайны]]. У грамадзянскую вайну ў [[Расея |Расеі]] ваяваў на баку белае арміі; быў ад’ютантам генэрала [[Урангель Пётр|П.Урангеля]]. У [[1920]] эвакуяваўся ў [[Турэччына |Турэччыну]]. Там далучыўся да беларускага руху. У [[1921]] у рангу палкоўніка прадстаўнік ураду [[БНР]] у [[Канстантынопаль |Канстантынопалі]] й генэральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у [[Югаславія |Югаславіі]] й [[Баўгарыя |Баўгарыі]]. У [[1922]] намесьнік міністра замежных справаў БНР у [[Коўна |Коўні]]. Пераехаў у [[Прага |Прагу]], дзе ў [[1929]] скончыў мэдычны факультэт [[Карлаў унівэрсытэт |Карлава ўнівэрсытэту]]. Падчас навучаньня ўваходзіў у кіраўніцтва шэрагу беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: [[Беларускі Сялянскі Саюз |Беларускага Сялянскага Саюзу]], [[Беларуская Грамада |Беларускае Грамады]] й іншых. Фундатар часопісу [[“Іскры Скарыны”]]. Ад [[1938]] – куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Ад кастрычніку [[1941]] у [[Менск]]у; узначальваў створаную ім [[Беларуская Народная Самапомач |Беларускую народную самапомач (БНС)]], адзіную дазволеную немцамі беларускую арганізацыю на той час. [[22 чэрвеня]] [[1942]] узначаліў [[Беларускія мужы даверу |Беларускіх мужоў даверу]] й стаў дарадцам генэральнага камісара Беларусі [[ВільґгельмВільґельм Кубэ |В.Кубэ]]. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». З дазволу В.Кубэ пачаў ствараць [[Беларускі Корпус Самааховы]]. Увесну [[1943]] падчас кампаніі [[СС]] і [[паліцыя |паліцыі]] супраць В.Кубэ зьняты з усіх пасадаў.[[ 27 красавіка]] [[1943]] высланы ў Прагу, дзе быў арыштаваны [[гестапа]]м па справе забойства Кубэ. Напачатку [[1945]] выехаў на захад [[Нямеччына |Нямеччыны]]. Уваходзіў у склад [[БЦР]]. Ад [[1948]] на эміграцыі ў [[ЗША]]; працаваў лекарам. Адзін з заснавальнікаў [[Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамогавы камітэт |Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамогавага камітэту]] ў [[Саўт-Рывэр]]ы (штат [[Нью-Джэрсі]]). Публікаваўся ў часопісы [[«Беларус у Амэрыцы»]].
 
== Спасылкі: ==
7645

зьменаў