Астрыд Ліндгрэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: uk:Астрід Ліндґрен
д Вімэрбю
Радок 19:
| Сайт =
}}
'''А́стрыд Лі́ндгрэн''' ({{мова-sv|Astrid Anna Emilia Lindgren}}) ([[14 лістапада]] [[1907]], [[ВімэрбрВімэрбю]], [[Швэцыя]] — [[28 студзеня]] [[2002]], [[Стакгольм]]) — швэдзкая дзіцячая пісьменьніца. Аўтар сусьветна вядомых твораў для дзяцей «''Малы і Карлсан-з-даху''» і «''Піпі Доўгаяпанчоха''» (абодва перакладзеныя на беларускую мову).
 
Нарадзілася ў сям’і заможнага швэдзкага фэрмэра. Яна была другім дзіцём у сям’і Самуэля Аўгуста Эрыксана і яго жонкі Ханны. Пасьля школы, у шаснаццацігадовым узросьце Астрыд пачала працаваць журналістам у мясцовай газэце «''Wimmerby Tidningen''». Але праз два гады яна, цяжарная, зьехала ў Стакгольм. Там Астрыд скончыла курсы сакратароў і ў [[1925]] годзе знайшла працу па гэтай спэцыяльнасьці. У [[сьнежань|сьнежні]] [[1926]] году ў яе нарадзіўся сын Ларс, але з-за нястачы грошай Астрыд вымушаная была аддаць сына прыёмным бацькам у [[Данія|Данію]]. У [[1928]] годзе яна атрымала працу сакратара ў Каралеўскім Аўтаклюбе, дзе пазнаёмілася са Стурэ Ліндгрэнам. Яны ажаніліся ў [[1931]] годзе, і пасьля гэтага Астрыд змагла забраць Ларса. У [[1934]] годзе нарадзілася дачка Карын.