Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
 
== Палітычнае жыцьцё ==
Прадстаўнікі беларускае мяншыні уваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001 |парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў – [[Аўген Чыквін |Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар ЦзужЧуж |Аляксандра ЦзужаЧужа]] – ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева |Сяргея Плеву]] (утрох – прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы |Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы |Уніі Працы]]).
<p>У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Аўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай мяншыняй былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямятыцкі павет |Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет |Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[высокамазавецкі павет |Высокакмазавецкім]] і [[Замброўскі павет |Замброўскім]]).
<p>На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005 |парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Аўген Чыквін]], набраўшы 14481 голас.
<p>Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч| Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005 |прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]]. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет |Бельскім]], [[Гайнаўскі павет |Гайнаўскім]] і [[Сямятыцкі павет |Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў нкаторыхнекаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка |Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь |Беларусі]].
<p>На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05 %), найбольш – за [[Ян Чыквін |Яна Чыквіна]] (2405), [[Аўген Вапа |Аўгена Вапу]] (1669) й [[Аўген Мірановіч |Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускай мяншыні атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша |Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа |Грамадзянскай Плятформайплятформай]]. У [[Бельск-Падляскі |Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка |Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларуска-НародныБеларускі Выбарчы Камітэт |Беларуска-НароднамуБеларускі Выбарчаму Камітэту]].
<p>На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19 % галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы |летувіскае]] мяншыні.
 
== Мяншыня й электронныя смі ==
Першая праграма па-беларуску зьявілася на [[Радыё Беласток]] у [[1956]]. На радыё існуюць наступныя беларускамоўныя праграмы й перадачы: “Пад знакам Пагоні”, “Пажадальная песьня”, “Духоўныя сустрэчы” й “Перад выхадам у царкву”. На [[TVP3 Białystok]] штотыдзень ідзе нфармацыйна-публіцыстычная перадача Беларускі Тыдзень, прысьвечаная жыцьцю беларусаў Польшчы. Ад [[2002]] выходзяць беларускія праграмы й на [[Radio Racja]].