Менскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 4:
У гістарычных крыніцах Менскае княства ўпершыню згадваецца пад [[1104]]<ref name="evkl">[[Эдуард Загарульскі]]. Мінскае княства // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 164.</ref>. Першы князь менскі [[Глеб Менскі|Глеб]], сын [[Усяслаў Чарадзей|Усяслава Полацкага]], імкнуўся пашырыць межы дзяржавы за кошт суседніх зямель. У пач. [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] у склад Менскага княства ўваходзілі [[Ворша]] і [[Копысь]]. Існуе меркаваньне, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых [[места]]х умацаваньні<ref name="hm">{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 37.</ref>. Апроч таго, у залежнасьці ад Менску знаходзіўся [[Друцак (горад)|Друцак]].
 
[[Файл:Hleb Mienski (silver coin, reverse).gif|міні|Памятная манэтаМанэта [[НБНацыянальны Беларусібанк Рэспублікі Беларусь|НББ]] «[[Глеб Менскі (манэта)|Глеб Менскі]]»]]
 
Паміж сынамі Ўсяслава пачалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся кіеўскія князі. У [[1105]]<ref name="hm"/> (паводле [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]] — у [[1104]]) на Менск напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху. У [[1116]] Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі [[дрыгавічы|дрыгавічоў]], спаліў іх [[замак|горад]] [[Слуцак]] і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне князя кіеўскага [[Уладзімер Манамах|Ўладзімера Манамаха]]. На Менскае і [[Друцкае княства]] рушыла шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі князі пераяслаўскі і смаленскі. Па двухмесячнай аблозе Менску Глеб Усяславіч скіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Князь менскі выйшаў з гораду са сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Князь кіеўскі зрабіў Глебу настаўленьні, як ён мае сябе паводзіць і пакінуў яму Менск. Аднак ужо ў [[1117]] князь менскі пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Уладзімера паслаў на Менск войска на чале са сваім сынам Мсьціславам. Глеб трапіў у палон і памёр у Кіеве ў [[1119]]. З гэтага часу і [[1132]] Менскае княства знаходзілася пад уладай [[Кіеўскае княства|Кіева]].