Максім Багдановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні 178.120.115.219 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі 178.125.145.62
Радок 22:
| Сайт =
}}
'''Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч''' (27 лістапада ([[9 снежнясьнежня]]) [[1891]] у [[Менск]]у — [[25 траўня|25 (12) траўня]] [[1917]] у [[Ялта|Ялце]]) — [[беларусы|беларускі]] [[паэт]], празаік, публіцыст, дасьледчык, [[літаратурная крытыка|літаратуразнавец]], перакладчык, клясык беларускае літаратуры<ref name = "archives">[http://archives.gov.by/index.php?id=898926 Максім Багдановіч] // Архівы Беларусі</ref>. Адзін са стваральнікаў [[беларуская літаратура|беларускае літаратуры]] й сучаснае літаратурнае [[беларуская мова|беларускае мовы]]<ref name = "archives"/>. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу<ref>Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 163</ref>. Нізка «Места» з адзінага прыжыцьцёвага зборніка паэта «[[Вянок (зборнік)|Вянок]]» зьяўляецца першым узорам урбаністычнае лірыкі ў новай беларускай паэзіі<ref>Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 75</ref>. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры<ref>[http://slounik.org/90588.html Максім Багдановіч]. Маладыя гады: Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001.</ref><ref>[http://slounik.org/153957.html Багдановіч Максім] // {{Літаратура/Культуралёгія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2003}}</ref>.
 
Вэрсыфікацыйная дзейнасьць Максіма Багдановіча ўзбагаціла беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль клясычныя ўзоры вершаскладаньня, як [[санэт]], [[трыялет]], танка, рубай, [[рандо]], рэндэль, тэрцына і інш<ref>[[Тамара Федарцова]]. «Так вершы ззяюць даўняю красой...»: да праблемы станаўлення класічнага верша ў творчасці М.Багдановіча // Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М.Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 174</ref>. Доктарка філялягічных навук і прафэсар МДУ Ала Шэшкен параўноўвае Максіма Багдановіча з [[Аляксандар Пушкін|Аляксандрам Пушкіным]] па месцы, якое ён займае ў беларускай літаратуры, трансфармаваўшы паэтычны досьвед эўрапейскае літаратуры на нацыянальную глебу<ref>[[Алла Шешкен]]. Эпилог к «Веронике» Максима Багдановича в контексте русской и европейской литературной традиции // Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М.Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 196 {{ref-ru}}</ref>. Выключнае пачуцьцё гармоніі і меры, у дачыненьні да паэтычнае спадчыны, уласьцівае абодвум паэтам, заўважыў паэт і дасьледчык беларускае літаратуры [[Ніл Гілевіч]]<ref>Гілевіч Н. Страцім-лебедзь беларускай паэзіі // Багдановіч М. Op. cit. С. 16</ref>.