Экюрой: розьніца паміж вэрсіямі

4 байты дададзена ,  10 гадоў таму
д
→‎Паходжаньне: +нутраная спасылка
д (untagged isolated.)
д (→‎Паходжаньне: +нутраная спасылка)
Калі верталёт «[[Газэль (верталёт)|Газэль]]» замяніў на рынку ўзбраеньняў «[[Алюэт II]]» ({{мова-fr|Alouette}} — [[жаўрук]]), аддзел дасьледаваньняў «Аэраспасьяль» пачаў на пачатку [[1970-я|1970-х]] гадоў распрацоўку пераемнага верталёта для цывільнага рынку, надаючы асаблівую ўвагу тром акалічнасьцям: выдаткі на выкарыстаньне, узровень шуму й вібрацыі. Распрацоўка вялася з разьлікам на перавагу ў спаборы на рынку перад амэрыканскім верталётам «[[Бел 206]]». У выніку атрымаўся просты, але надзейны верталёт шырокага прыкладаньня з [[Кампазыцыйны матэрыял|кампазыцыйных матэрыялаў]]: галоўка ротара «Старфлекс», падвойная балка са [[Шкловалакно|шкловалакна]] для падтрымкі рулявога вінта, фюзэляж. Яго аднесьлі да чацьвёртага пакаленьня распрацаваных у [[Францыя|Францыі]] верталётаў пасьля «Алюэта II», «[[Пума (верталёт)|Пумы]]» й «[[Дафэн]]а» ({{мова-fr|Dauphin}} — [[дэльфін]]). У ім таксама выкарыстоўваліся найсучасьнейшыя напрацоўкі [[Аўтамабільная прамысловасьць|аўтамабільнае прамысловасьці]]. Канструкцыя кабіны верталёта дазваляла разьмясьціць двух пілётаў і тры-чатыры пасажыры на заднім сядзеньні.
 
Прататып '''AS.350-001''' [F-WVKH] зьдзейсніў свой першы палёт [[27 чэрвеня]] [[1974]] году на чале з Даньелем Бошарам і Бэрнарам Сэртэнам, аснашчаны рухавіком «LTS 101» на 592 [[КоннаяКонская сіла|конныяконскія сілы]] вытворчасьці амэрыканскага прадпрыемства «[[Лайкомінг|Авко-Лайкомінг]]» ды ротарам «Старфлекс». [[14 лютага]] [[1975]] году '''AS.350-002''' [F-WVKI] аснасьцілі рухавіком «Ар’ель 1B» на 641 конную сілу вытворчасьці францускага прадпрыемства «[[Турбамека]]», што прызначаўся адмыслова для малаважкіх верталётаў. Гэтую мадэль і [[Сэртыфікацыя|сэртыфікавалі]] [[27 кастрычніка]] [[1977]] году.
 
[[28 лістапада]] [[2005]] году «Эўракоптэр» паставіў паліцыі [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі]] трохтысячны аднаматорны верталёт «Экюрой» ('''AS.350B3'''). На той час вытворца прадаў 1531 пакупніку ў 91 краіне сьвету 3’719 «Экюроеў», што выкарыстоўваліся больш як 15 мільёнаў лётных гадзінаў.
21 935

зьменаў