Станіслаў Плева: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Станіслаў Плева
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21:
) — [[Польшча|польскі]] прафесар, геафізык.
{{накід}}
9 студзеня 1925 г. у Ваўкавыску нарадзіўся вядомы польскі геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі ў Кракаве Станіслаў Плева. У Ваўкавыску Плева скончыў пачатковую школу і адзін кляс гімназіі. У 1946 годзе ў Тарноўскім ліцэі матэматыкі і фізікі атрымаў ступень бакалаўра. Быў салдатам Арміі Краёвай Зямлі Тарноўскай Кракаўскай акругі па мянушцы Янус, з базай Цэзар-Селіна ў Чхове. З’яўляўся членам партызанскай групоўкі паручніка Скорэго і паручніка Метэора у Волі Строскей.
 
Дзейнасьць Плевы ў розныя гады:
спецыяліст у галіне геатэрмальнай энергіі,
з’яўляўся прадэканам факультэта геалёгіі і разведкі Акадэміі горнай справы і металургіі,
загадчык лабараторыі петрафізікі катэдры геафізікі дэпартамента геалёгіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя Акадэміі горнай справы і металургіі,
намесьнік дырэктара Міжнароднага інстытута геафізікі Акадэміі горнай справы і металургіі,
член Камісіі і навуковых Рад Польскай акадэміі навук,
першы загадчык Дэпартамента свідраваньня, нафты і газу Акадэміі горнай справы і металургіі,
заснавальнік і кіраўнік катэдры геафізікі Інстытута Нафты (Інстытут праблем нафты і газу) у Кракаве,
галоўны інжынер кампаніі геафізікі нафты ў Кракаве,
заснавальнік і рэдактар часопіса «Геалёгія і геафізіка нафты»,
рэдактар штомесячнага часопіса «Нафта».
Быў узнагароджаны: Сярэбраным (1953) і Залатым крыжамі Заслугі (1958), крыжам рыцара ордэна адраджэньня Польшчы (1970), Крыжам Арміі Краёвай (1998), удастоены званьня генеральнага дырэктара Горных спраў III ступені (1981). Яго імя ўпісана ў Кнігу дасягненьняў і подзвігаў «Айчынная навука» за доўгую і самаадданую працу.
І гэта толькі малая іх частка.
Прафесар Станіслаў Плева быў аўтарам 125 навуковых прац, апублікаваных у польскіх і замежных часопісах, дзевяці патэнтаў, і велізарнай колькасьці даследаваньняў у галіне нафтавай прамысловасьці. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг і сааўтарам міжнароднай публікацыі геатэрмальнага Атласа Еўропы (1992) і сааўтарам шэрагу манаграфій.
Памёр 28 красавіка 2006 года. Пахаваньне адбылося ў дзень яго заступніка 8 мая 2006 года на Сальваторскіх могілках у Кракаве.
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Плева, Станіслаў}}