Розьніца паміж вэрсіямі «Вязынка (Маладэчанскі раён)»

няма апісаньня зьменаў
(новая катэгорыя)
| Плошча =
| Вышыня =
| Колькасьць насельніцтва = 428 <ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref>
| Год падліку насельніцтва = 1997
| Шчыльнасьць насельніцтва =
| Колькасьць двароў = 181 <ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref>
| Колькасьць двароў =
| Тэлефонны код = +375 1767 <ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://zip.belpost.by/street/vyazynka-minsk-molodechnenskiy-radoshkovichskiy| загаловак = Даведнік кодаў і індэксаў| фармат = | назва праекту = Белпошта| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
| Тэлефонны код = +375 1773
| Паштовы індэкс = 222322
| Аўтамабільны код =
| Выява = Yanka Kupala's House.JPG
| Апісаньне выявы = Хата, у якой нарадзіўся паэт [[Янка Купала]]
| Адміністрацыйная адзінка = Вобласьць
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Менская вобласьць|Менская]]
| Сельсавет = [[Радашкавіцкі сельсавет|Радашкавіцкі]]
|Шырата паўшар'е = паўночнае
|Шырата градусаў = 54
|Шырата хвілінаў = 6
|Шырата сэкундаў = 29
|Даўгата паўшар'е = усходняе
|Даўгата градусаў = 27
|Даўгата хвілінаў = 11
|Даўгата сэкундаў = 24
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
== Агульныя зьвесткі ==
'''Вязынка''' — вёска ў [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], на рацэ [[Вязынка (рака)|Вязынка]], у 40 км ад горада [[Маладэчна]] і ў 38 км ад [[Менск]]а. Вязынка ўваходзіць у склад [[Радашкавіцкі сельсавет|Радашкавіцкага сельсавету]].
'''Вязынка''' — вёска ў [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], на рацэ [[Вязынка (рака)|Вязынка]], прытоку [[Ілія|Iліі]]. Вёска знаходзіцца за 38 км ад [[Менск]]у, 40 км ад [[Маладэчна]] і 7 км ад шашы [[Менск]] – [[Маладэчна]].<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref> Уваходзіць у склад [[Радашкавіцкі сельсавет|Радашкавіцкага сельсавету]]. Назву атрымала ў гонар 90-годзьдзя з дня нараджэньня [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ад назвы былога [[фальварак|фальварка]], ў якім нарадзіўся вялікі беларускі паэт.<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref>
 
== Гісторыя ==
З [[1972]] году дзейнічае Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка», на тэрыторыі якога знаходзіцца хата, дзе нарадзіўся [[Янка Купала|Янка Купала]], помнік паэту скульптара [[Заір Азгур|3аіра Азгура]], сад. У хаце паэта знаходзіцца філія [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|літаратурнага музэя Янкі Купалы]], разьмешчанага ў Менску.
=== Старажытныя гарадзішчы ===
На левым беразе ракі [[Вязынка (рака)|Вязынка]] за 100-200 м на ўсход ад вёскі захаваўся [[курган]]-[[гарадзішча]] культуры штрыхаванай [[Кераміка|керамікі]] [[2 стагодзьдзе|2]] — [[5 стагодзьдзе|5 стагодзьдзяў]] (мясцовая назва «Замэчак»).<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupalawski_memaryjalny_zapavednik_vjazynka/0-1420 | загаловак = Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» | фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> Яшчэ адно гарадзішча знойдзена за 500 м на паўночны ўсход ад вёскі на левым беразе [[Вялейска-Менская водная сыстэма|Вялейска-Менскай воднай сыстэмы]].<ref>[[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі]], Т. 2. — Мн.: БелЭн, 1994. — Артыкул «Вязынка (гарадзішчы)» / Аўтар А.Мітрафанаў. — C. 385-386</ref>
 
===Этымалёгія назвы ===
== Вядомыя выхадцы ==
Адно з найбольш распаўсюджаных тлумачэньняў назвы ракi i мясьціны заснавана на слове «вязаць». Магчыма, мелася на ўвазе месца, дзе ў старыя часы вязалi плыты (для сплаву па рэчцы) ці плоты. Іншая вэрсія бачыць крыніцу сучаснай назвы вёскі ў вязах, што ў вялікай колькасьці расьлі ў навакольлі.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Мазуркевіч | імя = Марына| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2612130,00.html | загаловак = Вязынка – брэнд Беларусі| фармат = | назва праекту = Deutsche Welle| выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
* [[Янка Купала]]
 
=== Гісторыя мясьціны ===
Першая пісьмовая згадка пра Вязынку датаваная [[1528]] годам.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/miesca/vyazynka.html| загаловак = Вязынка| фармат = | назва праекту = сайт radzima.org | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011| мова = | камэнтар = }}</ref><ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Сямашка| імя = Віталь | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/transcript/868004.html
| загаловак = Вязынка – «сталіца фэрмерскай рэспублікі»| фармат = | назва праекту = Радыё «Свабода» | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011| мова = | камэнтар = }}</ref> Фальварак Вязынка [[Менскі павет (Расейская імпэрыя)|Менскага павету]] да [[1815]] году належаў сям’і Пшаздзецкіх (Przeździecki), а потым – Замбржыцкім (Zambrzycki).<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref> Станіслаў Замбржыцкі (1823-1907) – беларускі краязнавец, [[фальклярыст]], з сям'і беларускіх шляхціцаў. Паколькі быў інвалідам, здаваў свой фальварак у арэнду. Замбржыцкі захапляўся вывучэньнем мясцовых [[курган]]аў і першым апісаў [[гарадзішча]] ў Вязынцы.<ref> Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — C. 239.</ref> У [[1909]] годзе ў фальварку было чатыры двары і 26 жыхароў.<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref>
 
У 1920—30-я гады тут жыла беларускі [[этнограф]] і [[фальклярыст]] А. I. Сьвіневіч, якая збірала народныя песні ў навакольлі, арганізоўвала ў [[Маладэчна]], [[Радашкавічы|Радашкавічах]], [[Вільня|Вільні]] выставы беларускіх тканінаў і нацыянальнага адзеньня, даследавала творчасьць [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]].<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/miesca/vyazynka.html | загаловак = Вязынка| фармат = | назва праекту = сайт radzima.org | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
З [[1920]] году фальварак увайшоў у склад [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]], а ў [[1922]] годзе – у склад [[Польшча|Польшчы]]. З пачаткам [[Другая сусьветная вайна|другой сусьветнай вайны]] фальварак адышоў да [[БССР]]. З [[1940]] па [[1960]] год знаходзіўся у складзе [[Радашкавіцкі раён|Радашкавіцкага раёну]], а ад студзеня [[1960]] году – у складзе [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскага раёну]].<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref>
 
У 1972 годзе ў гонар 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref> былы фальварак, вёскі Верамейкі, Гурнавічы і Сяледчыкі былі аб’яднаныя ў адну вёску Вязынка.<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref>
== Сучаснае аблічча ==
Аснову сучаснай забудовы Вязынкі складаюць старыя дамы сядзібнага тыпу, але апошнім часам зьявілася цэлая вуліца сучасных катэджаў. Цэнтральная вуліца вёскі [[асфальт]]аваная, на астатніх вуліцах – гравійнае пакрыцьцё. Вязынка не мае цэнтральных камунальных камунікацыяў – вадой жыхароў забясьпечваюць сьвідравіны і [[калодзеж]]ы. [[Каналізацыя]] мясцовая. [[Прыродны газ]] да вёскі не падведзены. Вязынка забясьпечана асноўнымі аб’ектамі сацыяльнае [[Інфраструктура|інфраструктуры]]: у вёсцы працуюць школа, амбуляторыя, паштовае аддзяленьне, [[бібліятэка]].<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.t-s.by/cotteges/settlement/code=31532/| загаловак = Вязынка| фармат = | назва праекту = сайт t-s.by | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
== Вязынка і Янка Купала ==
[[Файл:Viazynka - Yanka Kupala's relatives at the unveiling of the memorial plaque.jpg |міні|справа|250пкс|Адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі на хаце ў Вязынцы, ў якой нарадзіўся Я. Купала, 30 чэрвеня 1946 году; у першым радзе (справа налева): жонка паэта [[Уладзіслава Луцэвіч]]; яго пляменьніца [[Ядвіга Раманоўская]] і пляменьнік паэта [[Янка Раманоўскі]]; на руках у Янкі Раманоўскага - унучатая пляменьніца паэта [[Жанна Дапкюнас|Жанна]]; сястра паэта [[Леакадзія Луцэвіч]] ]]
{| class="toccolours" style="float: left; margin-left: 0em; margin-right: 1em; font-size: 90%; background:#c6dbf7; color:black; width:22em; max-width: 25%;" cellspacing="3"
| style="text-align: left;" |
''«У хатцы маленькай радзіўся паэт,''</br>
''Дзе чадна дыміла лучына.''</br>
''Раз першы адгэтуль ён глянуў на свет''</br>
''Праз вокны вось гэтай хаціны».''</br>
|-
| style="text-align: left;" |'''''Канстанцыя Буйло «У Вязынцы»'''''
|}
Вязынка — малая радзіма [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Пасьля пераезду ў [[1881]] годзе з [[Паморшчына|Паморшчыны]] бацька будучага паэта Дамінік Луцэвіч разам са сваім братам Міхалам арандаваў зямлю ў Вязынцы ў Станіслава Замбржыцкага. У Вязынцы тады жылі сваякі [[Янка Купала|Янкі Купалы]] па бацьку: дзядзькі Антон, Юльян, Міхал і Адам, бабуля Валерыя, цёткі Марыя, Эмілія і Садалія Луцэвічы.<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref> У Вязынцы [[7 ліпеня]] ([[25 чэрвеня]] паводле [[Юліянскі каляндар|старога стылю]]) [[1882]] году ў сям’і Дамініка Луцэвіча і Бянігны Валасевіч нарадзіўся сын Янка, будучы паэт [[Янка Купала]]. Прабыла ў Вязынцы пасьля нараджэньня Янкі сям’я Луцэвічаў няпоўны год – пасьля заканчэньня арэнды Луцэвічы пераехалі ў [[1883]] годзе ў маёнтак [[Юзафова (вёска, Барысаўскі раён)|Юзафова]].<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — C. 341.</ref><ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Содаль | імя = Уладзімер| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.poiskturov.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=2013 | загаловак = Вязынкаўскія калыханкі| фармат = | назва праекту = газэта Туризм и отдых | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
== Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік і філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ==
Філія [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы| Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы]] ў Вязынцы зьяўляецца першай і найболей вядомай з усіх філіяў музэю. Утворана ў жніўні [[1945]] году<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Хурсік| імя = Віктар| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 ліпеня 2003 году| url = http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=18&p=37&archiv=31072003 | загаловак = Тэкст пастановы Савету Народных Камісараў Беларускай ССР і Цэнтральнага Камітэту КП(б) Беларусі № 1139-292 ад 04.08.1945 г. «Аб ушанаваньні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы»| фармат = | назва праекту = газэта «Звязда» | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Ініцыятарам увекавечаньня месца, дзе нарадзіўся вялікі беларускі паэт, была яго жонка і першы дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|музэя Янкі Купалы]] [[Уладзіслава Луцэвіч]].<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Мазуркевіч | імя = Марына| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2612130,00.html| загаловак = Вязынка – брэнд Беларусі| фармат = | назва праекту = Deutsche Welle| выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> Мэмарыяльная дошка была ўсталявана на доме паэта [[30 чэрвеня]] [[1946]] году<ref>Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref>. Філія музэю адкрылася для наведвальнікаў [[20 чэрвеня]] [[1948]] году.
 
Агульная плошча будынкаў філіі музэю (хата, [[сьвіран]], хатка дваровых) – больш за 230 м². Плошча экспазыцыі — 185 м².<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupaly_janki_litaraturnaga_muzeja_filijal_vjazynka/0-1425 | загаловак = Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы| фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> Экспазыцыя складаецца з мэмарыяльнай і гісторыка-літаратурнай часткаў.
[[Файл: Viazynka - Memorial Living Room.jpg |міні|зьлева|250пкс|Мэмарыяльны пакой у хаце, ў якой у 1882 годзе нарадзіўся [[Янка Купала]] ]]
У '''мэмарыяльнай''' частцы '''філіі музэю''' ўзноўлены інтэр’ер сялянскае хаты канца [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] (печ, мэбля, калыска, хадунок, посуд), экспануюцца асабістыя рэчы бацькоў [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. З дапамогай навуковых архіўных апісанняў, успамінаў сучасьнікаў, фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў тут усё ўзноўлена ў такім выглядзе, як гэта было ў гады жыцьця маладой сям’і Луцэвічаў.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://litmuseums.iatp.by/kupala/by/vyazynka.html| загаловак = Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы | фармат = | назва праекту = litmuseums.iatp.by | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
У другой палове хаты, дзе некалі жыў брат паэта Міхал, створана '''гісторыка-літаратурная''' экспазыцыя аб дзяцінстве і юнацтве будучага першага [[Народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]] (абноўлена ў [[2002]] годзе). Тут зьберагаюцца аўтабіяграфічныя матэрыялы, рукапісы, кнігі, копіі архіўных дакументаў, фотаздымкі, графічныя працы мастакоў Э.Агуновіча, [[Янка Раманоўскі|Я.Раманоўскага]], [[Васіль Пятровіч Шаранговіч|В.Шаранговіча]], якія распавядаюць пра сям'ю Луцэвічаў, дзіцячыя, юнацкія гады і пачатак літаратурнай дзейнасьці [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. У экспазыцыі прадстаўленыя радавод Луцэвічаў да [[17 стагодзьдзе| 17 стагодзьдзя]], адноўлены дзедам паэта Ануфрыям, і [[герб]] «Навіна», які належаў роду Луцэвічаў.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupaly_janki_litaraturnaga_muzeja_filijal_vjazynka/0-1425 | загаловак = Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы| фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
У красавіку [[1972]] году адначасова з утварэньнем вёскі Вязынка створаны '''Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік''' з плошчай 21 га.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://kupala-museum.by/filiyaly/vyazynka | загаловак = Вязынка.| фармат = | назва праекту = Літаратурны музэй Янкі Купалы| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтарамі праекту запаведніка былі архітэктары С.Мусінскі і А.Канаваленка.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupalawski_memaryjalny_zapavednik_vjazynka/0-1420 | загаловак = Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» | фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
У мэмарыяльным запаведніку захаваны натуральны ляндшафт і планіроўка былой сядзібы, а таксама найбольш старыя дрэвы. Акрамя хаты, ў якой нарадзіўся [[Янка Купала]], захаваныя хатка дваровых, [[сажалка]], крыніца, частка фруктовага саду, [[Ліпа|ліпавая]] алея, якая вяла да сядзібнага дома Замбржыцкіх. На тэрыторыі запаведніку можна ўбачыць мэмарыяльныя валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў паэта, дуброву, пасаджаную беларускімі пісьменьнікамі да стагодзьдзя з дня нараджэньня песьняра, жывую [[Альтанка|альтанку]] зь [[ліпа]]ў, канцэртную эстраду, вялікую пляцоўку для правядзеньня паэтычных святаў, выставаў народных майстроў і масавых гуляньняў.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupalawski_memaryjalny_zapavednik_vjazynka/0-1420 | загаловак = Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» | фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> У цэнтры запаведніку стаіць бронзавы бюст [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1972]] г., скульптар [[Заір Азгур|З.Азгур]]).
 
У адноўленым будынку [[Сьвіран|сьвірна]] з [[1992]] году дзейнічае [[Этнаграфія|этнаграфічная]] экспазыцыя.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://litmuseums.iatp.by/kupala/by/vyazynka.html| загаловак = Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы | фармат = | назва праекту = litmuseums.iatp.by | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> У адной палове '''сьвірна''' створана сэзонная экспазыцыя «Народныя сьвяты ў творчасьці Янкі Купалы». Тут адлюстраваныя народныя звычаі і абрады, апісаныя паэтам і ўвасобленыя ў творах народных майстроў: разьба па дрэве, ткацтва, графічныя работы, вышыўка, [[салома]]- і лозапляценне, шыцьцё, [[габэлен]]ы і інш. У другой палове будынку разьмешчаныя этнаграфічныя артэфакты: кросны, куфры, прылады для апрацоўкі [[лён]]у, скрыні для захаваньня [[збожжа]], мукі і іншыя прылады працы і рэчы хатняга ўжытку.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupaly_janki_litaraturnaga_muzeja_filijal_vjazynka/0-1425 | загаловак = Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы| фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
З [[1972]] году штогод на тэрыторыі запаведніку ў дзень нараджэньня паэта ([[7 ліпеня]]) праводзяцца '''сьвяты паэзіі''', песьні і народных рамёстваў, а з [[1976]] году — традыцыйныя зьлёты студэнтаў-філёлагаў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Запаведнік уключаны ў шматлікія [[Турызм|турысцкія]] маршруты.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gants-region.info/index/kupalawski_memaryjalny_zapavednik_vjazynka/0-1420 | загаловак = Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» | фармат = | назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал | выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
Штогод Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» наведвае каля 100 тысячаў чалавек.<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref> Працуе філія музэю штодзень, акрамя панядзелка, з 10 да 17 гадзінаў.
 
== Вязынка ў паэтычным і выяўленчым мастацтве ==
{| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 0em; margin-right: 1em; font-size: 90%; background:#c6dbf7; color:black; width:18em; max-width: 50%;" cellspacing="5"
| style="text-align: left;" |
''«Толькі Вязынку, хату Купалы''</br>
''Наш народ захавае навек,''</br>
''Бо і сёння адгэтуль нямала''</br>
''Пачынаецца песенных рэк».''</br>
|-
| style="text-align: left;" |'' '''Пімен Панчанка «Вязынка»'''''
|}
Вязынцы як калысцы славутага беларускага песьняра прысьвяцілі свае вершы шматлікія паэты [[Беларусь|Беларусі]] ([[Рыгор Барадулін]], [[Канстанцыя Буйло]], [[Анатоль Вялюгін]], [[Сяргей Законьнікаў]], Еўдакія Лось, Сяргей Панізьнік, [[Пімен Панчанка]], Пятро Прыходзька, [[Максім Танк]], [[Станіслаў Пятровіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]] і інш.), [[Украіна|Украіны]] (М. Луконін, М. Камісарава, Л. Хаўстаў), [[Латвія|Латвіі]] (Ю. Ванаг), [[Армэнія|Армэніі]] (А. Грашы), [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] (Уолтэр Мэй), [[Баўгарыя|Баўгарыі]] (А. Тодараў), [[Польшча|Польшчы]] (Я. Гушча) і інш.<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref>
 
Ціхаму і ўтульнаму хараству краявідаў Вязынкі прысьвяцілі свае мастацкія творы беларускія мастакі М. Бельскі, Р. Віткоўскі, В. Вярсоцкі, [[Віктар Грамыка|В. Грамыка]], А. Гугель, А. Даўгяла, С. Каткоў, І. Карасёў, М. Кірэеў, [[Аляксандар Кішчанка|А. Кішчанка]], М. Макаранка, Я. Красоўскі, А. Кроль, А. Крохалеў, [[Мікола Купава|М. Купава]], У. Пашчасьцеў, І. Пратасеня, І. Пушкоў, Ю. Тышкевіч, К. Харашэвіч, В. Цьвірка і інш.<ref> Энцыклапедычны даведнік «[[Янка Купала]]». Артыкул «Вязынка». — Мн., БелСЭ, 1986. — C. 137.</ref>
 
== Як даехаць ==
Аўтамабільная дарога ад [[Менск]]у да Вязынкі цалкам асфальтаваная – спачатку гэта маладэчанская шаша, потым 6 км дарогі мясцовага значэньня. У вёску рэгулярна ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршрутныя таксі.<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.t-s.by/cotteges/settlement/code=31532/| загаловак = Вязынка| фармат = | назва праекту = сайт t-s.by | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> Да вёскі можна даехаць і па чыгунцы: электрацягніком [[Менск]]—[[Маладэчна]] да станцыі «Вязынка».<ref>{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://railwayz.info/photolines/showsttt.php?exprcode=2100766| загаловак = Расклад руху прыгарадных цягнікоў (электра- і дызельных) па чыгуначным прыпынку «Вязынка»| фармат = | назва праекту = сайт railwayz.info | выдавец = | дата = 4 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
== Краявіды Вязынкі ==
<gallery>
Файл: Viazynka - Road Sign.jpg|Дарожны указальнік на вязынку
Файл: Viazynka - Pond (1).jpg |Сажалка за хатай, у якой нарадзіўся Янка Купала
Файл: Kupala's monument in Viazynka.JPG |Помнік [[Янка Купала|Янку Купалу]], аўтар [[Заір Азгур|З. Азгур]]
Файл: Viazynka - Yanka Kupala's Memorial House.jpg|Хата, ў якой нарадзіўся [[Янка Купала]]
Файл: Viazynka - Ancient Boulders.jpg |Валуны – сьведкі сівой даўніны…
Файл: Viazynka - Pond (2).jpg |Сажалка
Файл: Yanka Kupala's House.JPG| Хата, ў якой нарадзіўся [[Янка Купала]]
Файл: Viazynka - Pond (3).jpg |Сажалка
Файл: Viazynka - Yanka Kupala Centennial Celebration.jpg |Сьвята паэзіі ў Вязынцы на стогадовы юбілей [[Янка Купала|Янкі Купалы]], ліпень [[1982]] году
</gallery>
 
* [http://photobelta.by/ru/photos?rubric_id=43&theme_id=1539&id=5970&page=1 Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» (галерэя краявідаў) / Фотахроніка Белта]
* [http://www.t-s.by/cotteges/settlement/code=31532/ Галерэя краявідаў Вязынкі на сайце t-s.by]
* [http://foto-planeta.com/np/141535/vyazynka.html Галерэя краявідаў Вязынкі на сайце foto-planeta.com]
* [http://www.fotka.by/?p=sa&a=36639 Галерэя краявідаў Вязынкі на сайце fotka.by]
* [http://picasaweb.google.com/108152851004351012030/OtURmI?gsessionid=T0zYgBJdu4hRQ3bYg5ljFw#5492968921775370066 Галерэя зімовых краявідаў Вязынкі на сайце picasaweb]
* [http://www.philology.bsu.by/content/view/221/90/ Фотагалерэя студэнцкага сьвята ў Вязынцы]
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. — ISBN 985-11-0090-0 — Артыкул «Вязынка». — C. 341.
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9 // Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. — ISBN 985-11-0155-9; Артыкул «Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»». — Аўтар — [[Жанна Дапкюнас|Ж. Дапкюнас]]. — C. 29.; Артыкул «Купалы Янкі Літаратурнага музея філіял «Вязынка»». — Аўтар — [[Жанна Дапкюнас|Ж. Дапкюнас]]. — С. 31-32.
* [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі]]: У 6 т. Т. 2. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: [[Барыс Сачанка|Б.І. Сачанка]] (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. 537 с.: іл. — ISBN 5-85700-142-0 - Артыкул «Вязынка» / Аўтар — [[Генадзь Каханоўскі|Г. Каханоўскі]]. — C. 386; Артыкул «Вязынка (гарадзішчы)» / Аўтар — А.Мітрафанаў. — C. 385-386;
 
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І.П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Вязынка» / Аўтар — [[Жанна Дапкюнас|Ж. Дапкюнас]]. — C. 137; Артыкул «Замбржыцкі» / Аўтар — [[Генадзь Каханоўскі|Г.Каханоўскі]]. — C. 239.
*На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / [Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст [[Ядвіга Раманоўская|Я.Ю.Раманоўская]] ]. – Мн., 1972.
* [[Генадзь Каханоўскі|Каханоўскі Г.А.]] На запаветнай зямлі: [аб радзіме беларускага пісьменніка Я. Купалы] / Мінскае абласное упраўленне культуры, Мінскі абласны краязнаўчы музей. – Мн., 1974.
* Вязынка: [Экспазіцыя філіяла музея Янкі Купалы / Тэкст і склад. А.А.Есакова; Маст. У.С.Басалыга. – Мн., 1974.
* Вязынка: Купалаўскі мемарыяльны запаведнік: [Фотаальбом /Тэкст і склад. Л.Т.Хадкевіча; Фота В.Бараноўскага]. – Мн., 1982.
* Чырскі М.А. Купалаўскі запаведнік «Вязынка» [Фота В.А.Бараноўскага]. 2-е изд., испр. и доп. – Мн., Полымя, 1986. – 53 с.
* Чырскі, М.А. Купалавым гасцінцам: Купал. парк. Вязынка. Ляўкі. Акопы. – Мн., 1996.
* Лукша, Ул.Э. Сцежкамі Купалы: Замалёўкі з натуры: Альбом. – Мн., 1997.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі|1=2}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://litmuseums.iatp.by/kupala/by/vyazynka.html Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы // litmuseums.iatp.by]
* [http://www.gants-region.info/index/kupalawski_memaryjalny_zapavednik_vjazynka/0-1420 Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка» // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал]
* [http://www.gants-region.info/index/kupaly_janki_litaraturnaga_muzeja_filijal_vjazynka/0-1425 Філія «Вязынка» Літаратурнага музэю Янкі Купалы // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал]
* [http://www.t-s.by/cotteges/settlement/code=31532/ Вязынка // t-s.by]
* [http://www.radzima.org/be/miesca/vyazynka.html Вязынка // radzima.org]
* [http://www.geocaching.su/?pn=101&cid=5026 Вязынка // geocaching.su]
* [http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=2667 Вязынка. Бабіна лета. Аўтар Яўген Пясецкі // Газэта «Звязда», 3 кастрычнiка 2007 году]
* [http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2612130,00.html Вязынка - брэнд Беларусі. Аўтар Марына Мазуркевіч // Радыё «Нямецкая хваля»]
* [http://www.svaboda.org/content/transcript/868004.html Вязынка – «сталіца фэрмэрскай рэспублікі». Аўтар Віталь Сямашка // Радыё «Свабода», 17 сьнежня 2007 году]
* [http://www.philology.bsu.by/content/view/221/90/ Вязынка аб’ядноўвае, Вязынка натхняе… // Філялягічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] ]
* [http://www.poiskturov.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=2013 Вязынкаўскія калыханкі. Аўтар Уладзімер Содаль // Газэта «Туризм и отдых», 12 ліпеня 2007 году]
 
{{Радашковіцкі сельсавет}}
{{Маладэчанскі раён}}
{{Радашкавіцкі сельсавет}}
 
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Маладэчанскага раёну]]
[[Катэгорыя:Радашкавіцкі сельсавет]]
[[Катэгорыя:Янка Купала]]
 
 
[[be:Вёска Вязынка]]
1140

зьменаў