Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
афармленьне, катэгорыя
Радок 1:
'''Беларусізацыя''' — афіцыйная палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якая ажыцьцяўлялася за часам правядзеньня [[НЭП]]у, у пэрыяд з [[1924]] па [[1929]] [[год|гады]].
 
Яна ўлучала шырокі спэктар такіх найважнейшых для нацыі праблемаў, як праблемы дзяржаўнасьці, разьвіцьця нацыянальнай эканомікі, вылучэньня на кіроўную працу кадраў карэннай нацыянальнасьці, разьвіцьця нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры, роднай мовы і іншіншае.
 
Пачатак беларусізацыі паклалі рашэньні IV (люты-сакавік [[1921]]) і V (кастрычнік [[1921]]) зьездаў [[КП(б)Б]]. У далейшым праблемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на зьездах і пленумах ЦК КП(б)Б, зьездах саветаў, пасяджэньнях цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР. ІІ сэсія [[ЦВК БССР]] [[15 ліпеня]] [[1924]] году прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.
 
Гэта была вельмі важная перамога нацыянальна-арыетаванай плыні ЦК КП(б)Б. У той жа час беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па зьмесце — пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесьці іх у сацыялізм.
Радок 24:
* Разьвіцьцё беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва.
** У верасьні [[1920]] пачаў працу ў [[Менск]]у [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Першы Беларусі дзяржаўны тэатар (БДТ-1)]], у 1926 пачаў працаваць [[Акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа|Другі Беларусі дзяржаўны тэатар (БДТ-2)]] у [[Віцебск]]у, шырокую вядомасьць меў беларускі вандроўны тэатар [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]].
** У [[1924]] у [[Гомель|ГомліГомелі]] і [[Магілёў|Магілёве]] былі створаныя сымфанічныя аркестры, у гэтым жа годзе ў Магілёве была пастаўленая першая беаруская опэра.
* Дасягненьне значных посьпехаў у беларускай літаратуры. У [[1920-я]] выйшлі паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, а таксама другая частка ягонай трылёгіі «На ростанях» аповесьць «У глыбі Палесься». Янка Купала стварыў шэраг твораў, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца паэма «Безназоўнае». У гэты самы час зьявіліся творы маладых беларускіх пісьменьнікаў [[Міхась Чарот|М. Чарота]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], [[Міхась Лынькоў|М. Лынькова]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.
* Зараджэньне беларускага кінэматографу. У [[1926]] годзе быў створаны першы беларускі мастацкі фільм [[Юры Тарыч|Юрыя Тарыча]] «[[Лясная быль]]», у [[1928]] у [[Ленінградз]]е адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».
Радок 31:
У другой палове 1920-х посьпехі ў ажыцьцяўленьні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаваньне і пашырэньне беларускага нацыяналізму. Так, на ХІ зьезьдзе КП(б)Б (лістапад [[1927]]) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і той жа час весьці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай зьявай, але ўва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.
 
У траўні [[1929]] ЦК [[ВКП(б)]] накіраваў у БССР камісію, якая [[27 чэрвеня]] [[1929]] году зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасьць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста [[Іосіф Сталін|І. Сталіну]].
 
Апагеям барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёй ДПУ БССР Р. Рапапортам справа г.зв. [[Саюз вызваленя Беларусі|«Саюза вызваленя Беларусі»]]. па якой увясну-ўлетку [[1930]] былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у [[1931]] многія зь іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў. З гэтага часу пачалася [[расеізацыя|палітыка абмежаваньня мовы тытульнай нацыі Беларусі]], працягам якой стала [[рэформа беларускага правапісу 1933 году]], якая штучна наблізіла беларускую мову да расейскай.
 
== Крыніцы ==
{{зноскіЗноскі}}
 
== Літаратура ==
Радок 43:
* {{Літаратура/Матэрыялы па гісторыі Беларусі (2003)}} — С. 250—252.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918–19391918—1939)]]
[[Катэгорыя:Беларуская мова]]