Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
катэгорыя
Радок 1:
[[ВыяваФайл:marka2.jpg|міні|220пкс|Памятная марка, 350 гадоў Берасьцейскай уніі]]
'''Берасьцейская унія''' [[1596]] году — рашэньне беларускіх і ўкраінскіх ярархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Апостальскай Сталіцай ([[каталіцтва|Каталіцкай]] Царквой) на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Радок 5:
У [[1054]] годзе адбыўся канчатковы раскол хрысьціянскай Царквы на заходнюю — [[каталіцтва]] і ўсходнюю — [[праваслаўе]]. [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікае Княства Літоўскае]] геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства. Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.
 
Да [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] выразна праступілі рысы крызысу праваслаўя. [[Канстантынопаль]] быў захоплены туркамі, праваслаўная Царква ў ВКЛ ня здолела стварыць незалежную сыстэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры шэраговага духавенства, назіраўся крызыс прапаведніцтва. У выніку праваслаўе аказалася няздатнае супрацьстаяць націску [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Многія праваслаўныя цэрквы ператварыліся ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцкія]] зборы. Праваслаўе імкліва страчвала сваю інтэлектуальную і матэрыяльную апору — [[Магнат|магнатаў]], [[Шляхта|шляхту]] (тагачасную інтэлігенцыю), якая масава пераходзіла на [[кальвінізм]] і ў каталіцтва. Езуіт [[Пётар Скарга]] адзначаў стан праваслаўя ў ВКЛ так: «Папы́ схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] з [[Масковія]]й арыентацыя на Маскву (якая стала цэнтрам праваслаўя, бо ў [[1589]] годзе там быў абвешчаны патрыярхат) выглядала здрадніцтвам. У той час на Захадзе пачаўся духоўны ўздым, выкліканы Рэфармацыяй, ствараліся нацыянальныя Цэрквы, а каталіцкая Царква з дапамогай новага [[Езуіты|ордэну езуітаў]] распачала [[Контаррэфармацыяконтрарэфармацыя|контррэфармацыю]]. Неабходнасьць рэфармаваньня ўсходняй Царквы разумелі і беларускія і ўкраінскія ярархі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]]. Сукупнасьць гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай Масквы, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве) паспрыяла хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]].
 
==Падрыхтоўка уніі==
Радок 16:
* уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай Царквы (сымбаль веры і іншыя).
 
Пасьля прыняцьця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцыяў — зьнешне нічога не зьмянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аднаўленьня царкоўнай еднасьці. [[23 сьнежня]] [[1595]] году І. Пацей і К. Тарлецкі сустрэліся ў [[Рым]]е з [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі. [[6 кастрычніка|6]]-[[10 кастрычніка]] (паводле старога стылю) [[1596]] году ў [[Берасьце|Берасьці]] на царкоўным саборы, куды зьехаліся прыхільнікі Уніі, уніяцтва было канчаткова аформленае як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Берасьці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай, лідэрам іх быў япіскап Львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, гіерархі разьехаліся па епархіях, сеючы зерне варожасьці і напружанасьці ў грамадзтве. [[15 кастрычніка]] [[1596|1596 году]] каралеўскім унівэрсалам акт уніі быў зацьверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створаная [[грэка-ўніяцкая царква]].
 
==Успрыняцьце уніі грамадзтвам==
Радок 26:
 
==Унія ў Расейскай імпэрыі==
У [[1839]] годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Да [[1874]]-[[1875|75]] гг.гадоў уніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.
 
У [[1839]] годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Да [[1874]]-[[1875|75]] гг. уніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.
 
==Унія на сучасным этапе==
 
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]] і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газэты «[[Наша Ніва]]» - [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч-Цёткай]] і інш.
 
Радок 46 ⟶ 44:
* Religious Union of Bieraście // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1569–17951569—1795)]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянства ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя: Хрысьціянства]]
 
[[be:Берасцейская унія]]