Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
д →‎Дзейнасьць: унутраная спасылка
Радок 25:
Гаспадары «палацыку» былі вядомы сваёй гасьціннасьцю. Іх дом наведвалі славуты [[Язэп Крашэўскі|Я. Крашэўскі]] і мастак [[Напалеон Орда|Н. Орда]]. Тут бываў нястомны дасьледчык этнаграфіі і фальклёру Беларусі [[Міхал Федароўскі]]. У адным з нумароў часопісу «Ziemia» за 1911 г. ён надрукаваў краязнаўчы артыкул «Пружана і яе ваколіцы», дзе ёсьць нямала пахвальных слоў аб Швыкоўскіх і іх сядзібе. Валенці названы там «сапраўдным увасабленьнем нашай культуры».
 
У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганьняў да паскарэньня культурнага разьвіцьця Пружаны і паляпшэньня дабрабыту жыхароў краю: арганізацыі ў горадзе грамадзкай бібліятэкі, коннай пошты і правядзеньня праз Пружану паштовага тракту. Трэба адзначыць ягоны чынны ўдзел у будаўніцтве новага каталіцкага храма ў горадзе. Праект быў складзены выдатным архітэктарам [[Генрык Марконі|Г. Марконі]], да якога зьвярнуўся, відаць, сам маршалак. Месца было выбрана каля старога драўлянага касьцёлу. Будаўніцтва касьцёлу пачалося ў [[1857]] г., але з-за недахопу сродкаў неўзабаве замарудзілася. Дзеля пакрыцьця выдаткаў В. Швыкоўскім ладзіліся ў горадзе тэатральныя пастаноўкі, музычныя вечарыны, пашыраліся лятарэі, прыбытак ад якіх ішоў на пабудову храма. Да гэтага мерапрыемства далучылі і Я. Крашэўскага. У траўні — чэрвені [[1861]] у лісьце да пісьменьніка Швыкоўскі прасіў таго скласьці рэкамендацыю і запрасіць якога-небудзь «будаўнічага» кіраўніка работ па ўзьвядзеньні касьцёлу.
 
Але ўсё зьмянілася пасьля падзей 1863 г. Няскончаны храм аддалі ў праваслаўнае ведамства, якое дабудавала яго. А новага касьцёлу ў Пружане каталікі ўсё ж дачакаліся, дзякуючы няспынным намаганьням таго ж В. Швыкоўскага, які выступаў даверанай асобай вернікаў горада. У [[1877]] г. гарадзенскі губэрнатар даў згоду на пабудову храма. Праект быў зацьверджаны напрыканцы [[1878]] г. У [[1884]] г. касьцёл асьвяцілі. Ен разьмяшчаўся на той жа вуліцы, дзе стаяў праваслаўны храм, але на поўнач ад цэнтра.