Бабруйская езуіцкая рэзыдэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Напачатку XVII ст. місыянэрскую дзейнасьць у прапагандзе [[каталіцтва]] ў Бабруйску распачалі манахі [[Нясьвіскі езуіцкі калегіюм|Нясьвіскага езуіцкага калегіюму]]. У [[1618]] яны замацаваліся тут, у [[1630]] узьнікла іхная рэзыдэнцыя. [[Бабруйскае староства|Гарадзкі староста]] [[Пётра Трызна]] перадаў езуітам маёнткі [[Гарбацэвічы]], [[Рыньня]], [[Устайла]], пабудаваў для іх дом у Бабруйску й перадаў 7 500 флярэнаў, атрыманых пад заклад маёнтку [[Кісялевічы]]. У [[1638]] нашчадкі Пётры Трызны аддалі езуітам вёску [[Дваранінавічы]] з уніяцкай царквой, пабудавалі касьцёлы ў вёсках Гарбацэвічы й [[Шацілкі]], якія ў [[1643]] падараваў ордэна шляхціц П.Суляціцкі, што надало езуітам магчымасьць адкрыць тут місыянэрскія пункты. У часе вайны [[1648]]-[[1651]] рэзыдэнцыя прыйшла ў заняпад. У [[1681]] была адноўленая дзейнасьць ейных школаў. Падчас [[Паўночная вайна 1700-1733|Паўночнае вайны 1700-1733]] яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасьць. Ад [[1720]] пры рэзыдэнцыі быў прытулак для зьбяднелае шляхты. Рэзыдэнцыя была зачыненая ў [[1773]] у сувязі з скасаваньнем ордэна езуітаў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
==Літаратура==
* Блiнова, Т.Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя / Т.Б. Блінова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Том 1 - Мінск,1993. – С. 255.
* Маслюкоў Т.В. Пытанні храналогіі касцёла на ніжняй Бярэзіне // Шацілаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. /Уклад. Т.В.Маслюкоў, В.Раманцоў. - Светлагорск, 2011.- с.38-49
* Хомiч, А.М. Усталяванне і распаўсюджанне каталіцкай канфесіі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII – пачатак ХХ ст.ст.) / А.М. Хоміч // Гомельшчына: старонкі мінулага. – Гомель, 1996. – С. 31–35.
* Петухов А.В. Конфессиональная ситуация в местечке Паричи и окрестностях в первой половине XIX века // Творчество молодых, 2008: сборник научных работ студентов и аспирантов (25 мая 2008 г., г. Гомель) : в 2 ч. Ч.2. - УО “ГГУ им. Ф.Скорины”, 2008. - с.59
== Вонкавыя спасылкі ==
* Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску [http://katolikbk.org/superyjory.html]