Юзэф Саўндэрз: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Юзаф Саўндэрс перанесеная ў Юзэф Саўндэрз: слоўнік НН + п. 79 БКП-2005 |
афармленьне, катэгорыя; {{Вікіфікаваць}} |
||
Радок 1:
{{Артаграфія}}
Юзаф Саўндэрс /англ. Joseph Saunders, літ. Jozefas Saundersas/ (1773, Ангельшчына-1845) - мастак, графік і гравёр на медзі; доктар філязофскіх навук.▼
{{Вікіфікаваць}}
Родам ангелец. Працаваў у Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII ст. і напачатку XIX ст. ▼
▲'''Юзэф Саўндэрз'''
З 1794 г. па 1810 г. працаваў у Санкт-Пецярбургу. Запрашэньню Саўндэрса ў Расею і яго паступленьню ў 1796 г. на службу ў Эрмітаж у якасьці гравёра садзейнічалі не толькі пратэкцыя высокапастаўленай асобы (былога каралеўскага гравёра Фітлера), але і высокі аўтарытэт, які мела ў ХVІІІ ст. англійская рэпрадукцыйная гравюра. У 1800 г. быў абраны Імпэратарскай Акадэміяй мастацтваў у акадэмікі за прадстаўленыя ёй гравюры “Даччынае каханьне рымлянкі” з карціны Г. Рэні і “Раніца галяндзкай дамы” (“Раніца маладой дамы”) з карціны Франса ван Мірыса Старэйшага. Быў таксама чальцом Стакгольмскай Акадэміі мастацтваў.▼
Гравіраваў разцом. Аўтар віньетак, тытульных лістоў шэрагу выданьняў (“Новый российский Песенник или Собрание разных песен с приложенными нотами и которые можно петь на голосах, играть на Гуслях, Клавикордах, скрипках и духовых инструментах», Санкт-Петербург, 1792; “Правила поэзии” М. Ф. Асталопава і іншыя), ілюстрацый (“Анакреонтические песни Державина” (1804), творы Васіля Капніста, “Якуцкі шаман выклікае духаў” у кнізе “Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану с 1785 по 1793 г.” (1802) і іншыя). ▼
Галоўнае месца ў творчасьці пецярбургскага пэрыяду занялі гравіраваныя партрэты каранаваных асоб і вышэйшай знаці. Сярод іх - партрэты імпэратара Паўла І (1801), вялікай княгіні Кацярыны Паўлаўны (1808), П.Баграціёна (1805). У партрэце апекуна мастацтваў А. Л. Нарышкіна (1801, медзярыт, 22,3 х 16,9, паводле арыгінала Р.Аўгустына па малюнку Рыта), дакладнае падабенства спалучаецца з псыхалягічнай зьмястоўнасьцю вобраза, бездакорнай чысьцінёй штрыха, што робіць гравюру адной з лепшых станковых прац Саўндэрса, выкананых у Пецярбургу. Таксама высокімі мастацкімі і тэхнічнымі якасцямі адзначаны гравіраваны партрэт Джакома Кварэнгі (па малюнку А.Вігі, 1802) -- архітэктара, чалавека, блізкага мастаку жыцьцёвым і творчым шляхам.▼
Знаёмства з блізкім дарадцам імпэратара Аляксандра І Адамам Юрым Чартарыйскім адкрыла яму шлях у Вільню - на пасаду прафэсара ў Віленскім унівэрсытэце, дзе сваю пэдагагічную дзейнасьць Саўндэрс распачаў дакладам “Аб уплыве і карысьці пераймальных мастацтваў” на адкрыцьці 1810/11 навучальнага года, які прагучаў на французскай мове.▼
Натуральна, што ў творчасьці Саўндэрса пераважала на той час мясцовая тэматыка. Гравюра “Апафэёз Яна Замойскага” была заказана Ю. Саўндэрсу як франтысьпіс да кнігі А. Данцішуса (Адама Казіміра Чартарыйскага - бацькі Адама Юрыя Чартарыйскага) “Роздум пра польскую літаратуру з заўвагамі аб спосабе напісаньня розных матэрый” (1812, Вільня). Малюнак для гэтай працы рабіў Я.Дамель паводле ўжо існуючай гравюры Яна Масарды (па арыгінале Яна Міхала Мараў). У гэтай жа кнізе была зьмешчана і ягоная гравюра “Арыстарх і александрыйскія граматыкі” (іншая назва - “Тры філёзафы”). Шэсьць палосных фігуратыўных ілюстрацый да “Тысячы і адной ночы”, выкананых Саўндэрсам па заказе Ю. Завадзкага ў тэхніцы медзярыту. ▼
Праз некалькі гадоў працы гравёрнага класа сярод яго вучняў вылучыліся асобы, якія падавалі надзеі дасягнуць вялікіх посьпехаў. Пасьля заканчэньня вучобы М. Падалінскі, Б. Кіслінг і В. Славецкі атрымалі ступені кандыдатаў мастацтва (сталі прэтэндэнтамі на замяшчэньне вакантных месцаў у дзяржаўных установах). У Вільні склалася моцная група мясцовых гравёраў – “гравёрная школа Саўндэрса”, як з павагай называлі яе ў мастацкіх колах. Ён быў членам масонскай ложы “Gorliwy Litwin” ды належаў да Біблейскага таварыства, пры дапамозе якога выдаў Новы Запавет.▼
З-за прыступаў астмы ў 1818 годзе Саўндэрс паехаў на лячэньне ў Італію -- як меркавалася, на год. Жонка з дзецьмі засталіся ў Вільні. Так скончыўся віленскі перыяд мастака. Апошнія дваццаць сем гадоў жыцця не прынеслі яму душэўнага супакаення. Не затрымліваючыся доўга на адным месцы, мастак жыў у Флярэнцыі, Пізе, выязджаў у Вільню (1822), на нейкі час спыніўся ў Адэсе (да 1824 г.), пасьля зноў Італія, Адэса… Не без праблем пачынае атрымліваць пэнсію заслужанага прафэсара... З унівэрсытэтам яго зьвязваюць дзелавыя кантакты і прыватная перапіска з А. Чартарыйскім. Пасьля таго, як пахаваў у Вільні сына (1839), невядома, ці наведваў калі яшчэ гэты горад.▼
Апошнія гады Саўндэрс правёў у Крамянцы Валынскай губэрні і памёр на 72 годзе жыцьця - у першы дзень 1845 года.▼
== Біяграфія ==
▲
Рынкевіч У. Патрыярх вучонага гравёрства. // Мастацтва. № 7. Мінск. 2007. С. 52-55.▼
▲
▲
▲
▲
▲
▲Вайну расейцаў з французамі
▲
▲
== Літаратура ==
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Саўндэрз, Юзэф}}
[[Катэгорыя:Ангельскія гравёры]]
|