Француская рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Правал канстытуцыйнай манархіі: дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Вялікая_французская_рэвалюцыя?oldid=916658
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Вялікая_французская_рэвалюцыя?oldid=916658
Радок 85:
 
Людовік ХVI быў вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасні [[1791]] году, а чальцы Устаноўчага схода выкарысталі строгія ідэі [[Джон Лок|Джона Лока]] і [[Мантэск’ё]], што прывяло да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўваў [[выканаўчая ўлада|выканаўчую ўладу]], ён не адказваў перад Асамблеяй, якая ня мела ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў ён меў [[права вета]] на любы закон, які яму не падабаўся, а таксама ён абіраў міністраў. [[Заканадаўчая ўлада]] была перададзена аднапалатнай Асамблеі, якую складалі 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёны лічылася актыўным, і якія меоі права голасу.
 
=== Падзеньне манархіі ===
==== Марш да вайны ====
Эмігранты, у большай сваёй частцы, былі аб’яднаны і падрывмлівалі графа д’Артуа. Яны турбавалі насельніцтва і спрабавалі аказаць націск на суседнія краіны з мэтай прымусіць кіраўнікоў далучыцца да канфлікту. Каб ім спагадзіць, Кароль [[Прусія (каралеўства)|Прусіі]] і [[Аўстрыйская імпэрыя|імпэратар Аўстрыі]] дэкляравалі разам незадаволеннасьць падзеямі ў [[Францыя|Францыі]]. Асамблея прыняла гэтую заяву, як пагрозу рэвалюцыі і да канца [[1971]] году прыняла новыя, яшчэ больш жорсткія дэкрэты.
 
[[9 лістапада]] [[1791]] году Асамблея патрабавала да звароту ў Францыю ўсіх эмігрантаў. Яны мелі толькі два месяцы на вяртаньне, пасьля чаго ўся іхняя маёмасьць была канфіскавана. Таксама Асамблея патрабавала ад капланаў клятву, пагражаючы дэпартацыяй альбо пазбаўленнем ад пэнсіі. Апошні дэкрэт заклікаў замежных прынцаў выганяць усіх францускіх эмігрантаў. Кароль падпісаў гэты дэкрэт, таму што ён даваў магчымасьць для пачатку вайны.
 
Сытуацыя на інтэрнацыянальным ўзроўні ўскладнялася анэксіяй [[Конта–Ванэсэн]], бо [[эльзас]]кія прынцы былі нездаволены адменай фэадальнага права. [[Фэльяны]] і кароль ведалі пра дэзарганізацыі ў арміі і лічылі, што ваенныя дзеяньні дапамогуць хутка перамагчы рэвалюцыянэраў, у той час, калі [[якабінцы]] жадалі экспартаваць рэвалюцыю ў [[Эўропа|Эўропу]] з дапамогай вайны. І толькі Рабэсп’ер выступаў супраць канфлікту.
 
==== Вайна і ейны ўплыў ====
Паводле прапановы Людовіка XVI [[20 красавіка]] [[1792]] году Францыя аб’явіла вайну каралям [[Каралеўства Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Багемія|Багеміі]], што азначала, што вайна была аб’яўлена імпэратару Аўстрыі. [[Жырандысты]] называлі гэтую вайну «вайной народу супраць каралёў» і «крыжовым паходам за свабоду». Але далучэньне Прусіі ў вайсковы зьвяз да Аўстрыі і эміграцыя францускіх афіцэраў значна паслабіла францускаю армію і яна зусім страціла магчымасьць да вядзеньня вайны. Патрыёты Францыі, хутка пачыналі думаць пра змову супраць рэвалюцыі паміж шляхтай, дваром і духавенствам, што спрыяла развіцьцю рэвалюцыйнага руху. Асамблея падпісала тры дэкрэта, якія дазвалялі [[дэпартацыя|дэпартацыю]] духавенства, роспуск асабістай каралеўскай варты і стварэньне нацыянальнай гвардыі для аховы [[Парыж]]у. Людовік XVI выкарыстаў права вета на дэкрэт пра дэпартацыю духавенства і расфармаваньне нацыянальнай гвардыі. Гэтая сытуацыя затурбавала рэвалюцыянерэў і шмат зь іх сабралася ў парку перед [[Люўр]]ам [[20 чэрвеня]]. Але празь нейкі час Асамблея абыходзіць каралеўскае права вета, аб’явіўшы пра «пагрозу для краіны» і [[11 ліпеня]] запрасіла ў Парыж усіх добраахвотнікаў.
 
==== Пераварот манархіі ====
[[25 ліпеня]] пруская армія падала францускаму ураду маніфэст з пагрозай зьнішчыць Парыж, калі будзе існаваць пагроза жыцьцю караля. Калі парыскія рэвалюцыянэры даведаліся пра існаваньне маніфэста, яны прыйшлі да Асамблеі і прасілі зьмясціць караля, але Асамблея адказала адмовай. Такім чынам у ноч з [[9 жніўня|9]] па [[10 жніўня]] [[1782]] году, паўстанцы пад кіраўніцтвам [[Пэсіён]] і [[Дантон]]а аб’ядналіся і ранкам накіраваліся да Цюільры. Яны праніклі і разрабавалі замак, забілі швайцарскую гвардыю, якая яго ахоўвала і каралеўскую сям’ю. Рэвалюцыянэры таксама атрымалі значныя страты. Кароль уратаваўся і шукаў падтрымкі ў Асамблеі, якая ад яго адвярнулася і зьняла зь яго выкананьне усіх дзяржаўных функцыяў.
 
Пры такіх абставінах канстытуцыя [[1791]] году больш не зьяўлялася несапраўднай, таму ў хуткім часе адбыліся выбары ў [[нацыянальны Канвэнт]]. [[10 жніўня]] законадаўчы камітэт аднадушна назначыў часовы выканаўчы камітэт з 6 чальцоў на чале з Дантонам, міністрам у міністэрстве юстыцыі, і [[Гаспар Монж|Гаспарам Монжам]], міністрам ваенна-марскога міністэрства.
 
== Вонкавыя спасылкі ==