Француская рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат зьмяніў: kk:Француз төңкерісі
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Лета 1789 году: дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Вялікая_французская_рэвалюцыя?oldid=916658
Радок 90:
 
Цяжкасьці з харчаваньнем і адмова [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] ануляваць дэклярацыю і дэкрэты 4 і 26 жніўня выклікалі незадаволенасьць народу Парыжу (5 і 6 кастрычніка [[1789]]). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў [[Парыж]] пакінуўшы сымбаль абсалютызму — [[Вэрсальскі палац|Вэрсаль]]. Два асабістыя ахоўнікі караля былі забітыя і іх галовы начэпленыя на пікі. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальны сход застаюцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.
 
==== Вялізны Жах у францускіх вёсках ====
У правінцыях ад [[20 ліпеня]] [[1789]] году да [[6 жніўня]] [[1789]] году ўва ўсіх вёсках адбываецца гэтак званы «[[Вялікі Жах]]». Селяне баяліся, каб іх не абабралі разбойнікі-паўстанцы і калі біў набат сяляне бралі вілы, косы і іншыя прылады прыгодныя да абароны. Калі пагрозы не было, яны рухаліся да гаспадара і патрабавалі ад іх паперы на сваю гаспадарку. Аднак многія гаспадары адказвалі сілай і іхныя замкі спальвалі. Каб спыніць гэтыя хваляваньні Асамблея [[4 жніўня]] забараніла ўсе прывілеі, фэадальныя правы, падатковыя розніцы, што азначала канец Старога Парадку. Але дэпутаты самі зьяўляліся гаспадарамі зямель і замкаў, і, такім чынам, наступныя законы былі накіраваны на тое, каб не зрабіць селяніна незалежным, а каб толькі ён змог адкупіцца. [[26 жніўня]] была падпісана [[Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна]]: гарантыя свабоды індывіда, сакралізацыя маёнткаў і падзел каралеўскай улады.
 
===== Парыж зноў сталіца =====
У верасьні [[1789]] году Асамблея падпісала першыя артыкулы будучай канстытуцыі, якая значна абмяжоўвала ўладу караля. Цяжкасьці з правізіяй,а таксама адмова [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] ануляваць свае дэкрэты і нежаданьне падпісваць [[Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна|Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна]] прывялі да нездаволенасьці народу [[Парыж]]а і ягонаму хваляваньню [[5 кастрычніка|5]] і [[6 кастрычніка]] [[1789]] году. Марш жанчынаў прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў [[Парыж]], пакінуўшы сымбаль абсалютызму ў [[Вэрсаль|Вэрсалі]]. Два асабістых вартаўніка караля былі забіты і іхныя галовы былі прычэплены да пікаў. З гэтага моманту, кароль і [[Нацыянальная Асамблея]] знаходзяцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.
 
Каралеўская ўлада вельмі паслабела. нягледзячы на тое, што Францыя і заставалася манархіяй, [[заканадаўчая ўлада]] перайшла да асамблеі. Асамблея стварала камісіі, каб кантраляваць адміністрацыю, міністраў і ўсё менш і менш турбавалася пра караля. Але кароль захаваў [[выканаўчая ўлада|выканаўчаю ўладу]]. Законы і дэкрэты ня былі дзейнымі пакуль кароль іх не падпісваў.
 
==== Адраджэньне Францыі ====