Умар ібн аль-Хатаб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: hi:उमर
д untagged isolated.
Радок 1:
'''Умар ібн аль-Хатаб з дома Адзіеў''' ({{lang-ar|عمر ابن الخطاب}}; ''`Umar ibn al-Khattāb'') (нарадзіўся каля [[581]]—[[583]] — памёр [[3 лістапада]] [[644]]) — 2-гі [[іслам|мусульманскі]] прававерны [[халіф]]. Быў будаўнічым [[арабскі халіфат|арабскай імпэрыі]]. За час яго праўленьня [[арабы]] заваявалі [[Палестына|Палестыну]], [[Сырыя|Сырыю]], [[Мэсапатамія|Міжрэчча]], Заходні [[Іран]], [[Эгіпет]]. Усталяваў законы, якія забясьпечылі адносна малалікім заваёўнікам асаблівы статус, заклаў асноўныя прынцыпы [[Шарыят|мусульманскага права]], увёў [[Мусульманскі календар|ісламскі календар]] ([[637]] год). Спачатку (да 6-га году ад [[хіджра|Хіджры]]) быў заўзятым ворагам [[іслам]]у. Потым, блізка [[615]] (ці [[616]] году), паверыў у [[Магамэт|прарока]] пасьля чытаньня [[Каран]]у, што яму дала яго сястра, і стаў яго руплівым і дзейным памагатым, магчыма нават кіраўніком. Некаторыя эўрапейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што сапраўдным заснавальнікам ісламу варта лічыць менавіта Ўмара, а не [[Мухамэд]]а. Калі Мухамэд памёр і ісламу пагражала згуба, Умар дамогся, каб халіфам быў абраны не мэдынец [[Асман ібн Афан|Асман]] і не слабахарактарны зяць прарока [[Алі ібн Абу Таліб]], а разумны [[Абу-Бэкр]]. Апошні, паміраючы, узяў з таварышаў клятву, што яго пераемнікам будзе Ўмар, хоць гэта было парушэньнем правоў Алі. Умар ібн аль-Хатаб быў забіты, у сваёй сталіцы [[Мэдына|Мэдыне]], пэрсам Абу-Лулу Фірузам (хрысьціянскім рабом), за незадавальненьне скаргі на [[Куфа|куфскага]] намесьніка ([[644]] год). Імя забойцы лічыцца сьвятым у [[шыіты|шыітаў]].
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]