Кароль: розьніца паміж вэрсіямі
Новая старонка: '''Каро{{падстаноўка:націск}}ль''' (па-лацінску: ''rex'') – чалавек, які займае наі... |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 10:31, 1 чэрвеня 2007
Каро́ль (па-лацінску: rex) – чалавек, які займае наівышэйшую пасаду ў краіне з манархічнай уладай. Гэты тытул пачаткова адносіўся да франкскіх уладароў з дынастыі Каралінгаў, потым распаўсюдзіўся на ўсіх каранаваных асоб. Пазьней наданьне каралеўскага тытула было дазволена надаваць толькі рымскаму папе ці арцыбіскупу.
У наш час каралі звычайна выконваюць толькі рэпрэзэнтацыйныя функцыі ў краіне і зьяўляюцца толькі сымбалем шматгадовых традыцый, напрыклад у Вялікабрытаніі. Але існуюць выключэньні: Марока, дзе кароль мае абсалютную ўладу.
Слова кароль ужываецца так сама для вызначэньня асобы з выдатнымі здольнасьцямі, ці выдатных асобаў сярод якіх-небудзь грамадзкіх груп (напрыклад Элвіса Прэслі называюць каралём рок-н-рола).
Вонкавыя спасылкі
Кароль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў