Войшалк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: lv:Vaišvilks
Няма апісаньня зьменаў
Радок 35:
Нарадзіўся ў [[1223]] годзе. Каля [[1245]] году ў [[Новагародак|Новагародку]] разам з бацькам і яго баярамі ахрысьціўся ў [[праваслаўе]]. Быў, відаць, новагародзкім намесьнікам Міндоўга. Магчыма, маецца на ўвазе пад ананімным «сынам Міндаўга», які ў [[1251]]—[[1252]] гадох ваяваў у ваколіцах [[Турыйск (Валынь)|Турыйску]] на [[Валынь|Валыні]], але гэта мог быць і [[Даўмонт]] (калі вернае меркаваньне некаторых крыніцаў, што апошні таксама быў сынам Міндаўга).
 
Першы пісьмовы ўспамін пра Войшалка знаходзіцца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] і датуецца [[1254]] годам, калі ён зрабіўся [[Новагародзкія князі|новагародзкім князем]]. У тым жа годзе заключыў мір з [[галіцка-валынскія князі|галіцка-валынскімі князямі]], выдаў замуж за [[Шварн Данілавіч|Шварна Данілавіча]] сваю сястру і перадаў Новагародзкае княства [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Сам жа пайшоў у [[Палонінскі кляштар]] на Валыні, дзе прыняў пострыг пад імем '''Лаўрыш'''.
 
Пасьля трох гадоў жыцьця ў Палонінскім кляштары, недзе ў [[1256]] або [[1257]] годзе выправіўся ў паломніцтва на [[Гара Атон|гару Атон]], але мусіў вярнуцца з [[Баўгарыя|Баўгарыі]] з прычыны вайны, якая ішла там. Каля [[1257]] году разам з 10—12 манахамі заснаваў на [[Нёман]]е кляштар, які пазьней будзе звацца паводле ягонага імя [[Лаўрышаўскі кляштар|Лаўрышаўскім]]. Ігуменам кляштара быў Елісей.