Рэфлекс (біялёгія): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13:
Любы рэфлекс пачынаецца з раздражненьня рацэптараў — спэцыяльных адчувальных утварэньняў. Яны прыстасаваныя да ўспрыманьня энэргіі [[раздражняльнік]]а і яе пераўтварэньня ў [[нэрвовыя імпульсы]]. Рацэптарам можа быць як нэрвовае аканчэньне — дэндрыт, так і ўся спэцыялізаваная [[вуза]] (напрыклад, сьветлаадчувальныя вузы [[вока]]).
 
Ад рацэптару па валакну нэрвовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага [[нэўрон]]у. ЯнаЯно знаходзіцца ў спіннамазгавым нэрвовым вузьле за межамі [[цэнтральная нэрвовая сыстэма|ЦНС]]. Пасьля гэтага па аксоне ад цела адчувальнае вузы ўзбуджэньне паступае ў ЦНС, дзе праз сынапс перадаецца на рухальны нэўрон. Ад рухальнага нэўрону яно накіроўваецца на працоўны ворган і зьмяняе яго дзейнасьць. У працоўным воргане дуга сканчаецца.
 
Для ажыцьцяўленьня рэфлексу неабходная [[анатомія|анатамічная]] й функцыянальная цэласнасьць усіх частак рэфлекторнае дугі.